Знайсці
13.05.2023 / 12:174РусŁacБел

У Бабруйску затрымалі злодзея ў тапках

Ён абакраў машыну, а скрадзеныя рэчы спаліў.

У міліцыю Бабруйска звярнулася 46-гадовая мясцовая жыхарка, з машыны якой, разбіўшы шкло, невядомы выкраў рэчы, піша «Магілёў анлайн».

Мясцовыя аператыўнікі затрымалі злачынцу — 47-гадовага судзімага за крадзеж мужчыну.

Да злачынства затрыманы доўга не рыхтаваўся, а на «справу» адправіўся як быў, у хатніх тапках, накінуўшы толькі куртку.

Бабруйчанін праходжваўся па двары і тузаў за ручкі аўтамабілі. Калі гэты няхітры спосаб не спрацаваў, разбіў шкло ў «Кіа Рыа», якая належала 46-гадовай мясцовай жыхарцы. З машыны выкраў відэарэгістратар, трымальнік для тэлефона, флэш-карты і… вільготныя сурвэткі.

Праз пару гадзін скрадзеныя рэчы, акрамя сурвэтак, спаліў. Навошта — патлумачыць не змог.

Верагодна, у біяграфіі мужчыны з'явіцца новая судзімасць за крадзеж.

Чытайце таксама:

У Брэсце на мужчыну абрынуўся мікрааўтобус, які ён выкарыстоўваў у якасці «донара»

У Мінску п'яны падлетак беспрычынна збіў 9-гадовага хлопчыка. Той у бальніцы

Пад Бабруйскам бабёр забраўся ў двор. Што б ні рабілі, а сыходзіць не хацеў, нават ратавальнікі былі бяссільныя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Шыла/адказаць/
13.05.2023
У тапках злодзеі ня ходзяць, яны аддаюць перавагу пантофлям.
0
КОЛЬКА СИРОТА/адказаць/
13.05.2023
Так все же очевидно. Страна превращается в Донбасс. Он на опыте и понимает, что в лагере есть еда, одежда, работа.А, тут беспредел и закона давно нет.! Он не первый кто так поступает. 47 лет, его жизнь тюрьма.Когда тут начнётся движуха, то его ход многие оценят как разумный. За стенами и под охраной.Как рецидивисту дадут 5 и спокойно переждёт пока тут по спокойнее не станет.А, там как карты лягут по судьбе.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.05.2023
Огрбление по памяркоунаму!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера