Знайсці
13.05.2023 / 18:436РусŁacБел

Цягам некалькіх гадоў запрацуе першы ў свеце камерцыйны тэрмаядзерны рэактар — The Wall Street Journal

Калі ўсё атрымаецца, гэта стане сапраўднай рэвалюцыяй у электраэнергетыцы.

Частка эксперыментальнага прататыпа рэактара на тэрмаядзерным сінтэзе ад кампаніі Helion Energy. Фота: Helion Energy

Выданне The Wall Street Journal 10 мая эксклюзіўна паведаміла аб тым, што першы ў свеце камерцыйны тэрмаядзерны рэактар ​​павінен запрацаваць да 2028 года. Рэактар ​​кампаніі Helion Energy пасля пабудовы абслужыць свайго першага кліента — карпарацыю Microsoft.

Па інфармацыі выдання, Microsoft заключыла дамову з Helion Energy на поўнае ўвядзенне ў эксплуатацыю камерцыйнага рэактара на тэрмаядзерным сінтэзе да 2028 года і далейшую пастаўку электраэнергіі ў колькасці не менш за 50 мегават праз год пасля пачатку працы рэактара.

Гэтай колькасці энергіі вельмі недастаткова для патрэб Microsoft (якая спажывае звыш 1,2 гігават электраэнергіі ў год), аднак яшчэ ніхто ў свеце не вырабляў электрычнасць шляхам тэрмаядзернага сінтэзу і, па падліках аналітыкаў МАГАТЭ, не будзе здольны на гэта аж да другой паловы XXI стагоддзя.

«Мы б не заключылі гэтае пагадненне, калі б не былі настроены аптымістычна наконт таго, што інжынерныя дасягненні будуць паспяховымі», — сказаў прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт.

Для таго, каб праект стаў паспяховым, рэактару неабходна выпрацоўваць больш энергіі, чым ён сам спажывае (што з'яўляецца адной з галоўных праблем на шляху заваявання тэрмаядзернай энергіі). Апроч гэтага, выпрацаваная электрычнасць павінна мець прымальную, не занадта дарагую цану, каб быць канкурэнтаздольнай на глабальным энергарынку.

Калі рэактар ​​не будзе пабудаваны ў акрэслены тэрмін, або не выпрацуе належную колькасць электраэнергіі з адпаведнасцю канкурэнтаздольным крытэрыям, то Microsoft накладзе на кампанію Helion Energy значныя фінансавыя штрафы, памер якіх прапісаны ў кантракце.

«Ва ўмовах кантракту ёсць некаторая гнуткасць, але вельмі важны пункт абвяшчае, што Helion панясе значныя фінансавыя страты, калі задача не будзе выкананая. Пры гэтым мы лічым, што прататып рэактара будзе гатовы ўжо ў наступным годзе і гэта дасць выразны сігнал аб гатоўнасці да камерцыялізацыі тэрмаядзернага сінтэзу», — адзначыў Дэвід Кіртлі, генеральны дырэктар кампаніі Helion Energy.

Сам рэактар ​​будзе пабудаваны ў Вашынгтоне і будзе забяспечваць энергіяй некалькі аб'ектаў Microsoft. А ў будучыні зможа ўзяць на сябе ролю асноўнай крыніцы энергіі для індустрыі штучнага інтэлекту.

Чаму гэта вельмі важная навіна?

Тэрмаядзерная энергія з'яўляецца амаль невычэрпнай крыніцай чыстай і магутнай энергіі, якая пры гэтым практычна не пакідае шкодных для навакольнага асяроддзя адкідаў.

Працэс атрымання падобнай энергіі — тэрмаядзерны сінтэз — з'яўляецца поўнай супрацьлегласцю ядзернага сінтэзу і не расшчапляе атамы, а наадварот, злівае іх разам, што дае значна больш бяспечнай энергіі на выхадзе. Гэты від сінтэзу забяспечвае энергіяй наша Сонца і ўсе астатнія зоркі ў бачным нам Сусвеце.

Але галоўныя складанасці ва ўтаймаванні такога віду энергіі — у тым, што яе магутнасць вельмі складана кантраляваць у зямных умовах, а для атрымання неабходна такая ж каласальная колькасць энергіі і не менш каласальная тэмпература нагрэву (100 мільёнаў градусаў Цэльсія) для падтрымання працэсу сінтэзу.

Таму з'яўленне ў свеце камерцыйных тэрмаядзерных рэактараў як мінімум прыбярэ з парадку дня чалавецтва пытанне аб недахопе энергіі, а як максімум — значна спросціць і паскорыць разнастайныя тэхналагічныя скокі і працэс вывучэння Сусвету.

Чытайце таксама:

Microsoft абвясціў аб адкрыцці доступу да пошукавіка Bing на аснове штучнага інтэлекту для ўсіх карыстальнікаў

Ці змогуць акіянскія хвалі стаць для чалавецтва невычэрпнай крыніцай энергіі?

Бывае раз на 10 000 гадоў. Астраномы ашаломленыя самым яркім усплёскам гама-прамянёў у гісторыі назіранняў

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Эннот/адказаць/
14.05.2023
Чел, компания Helion Energy это коллаборация военпрома Сша с инопланетянами. В середине февраля сего года был сбит восьмиугольный НЛО на границе Штатов и Канады.Отсюда и последние наработки. Понятно ,что деталей нам не расскажут ,но там явно прорыв какой то наметился,исходя из того ,что объект почти целый и экипаж гуманоидов был добровольно -принудительно привлечен к сотрудничеству.
0
Дядя/адказаць/
15.05.2023
Эннот, жги!
18.05.2023
Да ладно сам реактор, фиг бы с ним. Так даже не придумали, чем снимать такой объем выделящейся энергии с реактора, для этого нужна еще одна (ну как одна - много) технология. Эту песню уже лет 60 поют, это мем, под который гранты берут. 
Научатся добывать антиматерию в промышленных количествах, построят космический корабль с двигателем из нее - размером с город.
 И запустят на Титан.
И на корабле все еще будет лаборатория с учеными-ядерщиками и подающим надежды лабораторным ядерным реактором, который вот-вот будет готов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера