Знайсці
12.05.2023 / 22:5910РусŁacБел

Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі

Польшча дамагаецца ўключэння ў 11-ы пакет санкцый Еўрасаюза забароны рэгістрацыі ў краіне фірмаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў міністр інфраструктуры краіны Анджэй Адамчык.

Падчас страйку польскіх дальнабойнікаў

«Адносна нядаўна, перад майскімі святамі, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі звярнуўся да Еўрапейскай камісіі з прапановай уключэння ў 11-ы пакет санкцый расійскіх і беларускіх аўтамабільных прычэпаў, а таксама забарону рэгістрацыі ў Польшчы фірмаў з расійскім і беларускім капіталам», — сказаў міністр.

Так чыноўнік пракаментаваў страйк польскіх транспартнікаў, які пачаўся 9 мая, а дальнабойнікі сталі блакаваць пункт пропуску ў Кукурыках — апошні на беларуска-польскай мяжы, які працуе для фур. Такім чынам яны хочуць выказаць сваю нязгоду з «захопам рынку аўтамабільных грузаперавозак на ўсход беларускімі і расійскімі кампаніямі».

Дальнабойнікі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу паўпрычэпам з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыпыніць дзейнасць кампаній з дзвюх краін пад польскім прыкрыццём і абмежаваць ільготы для ўкраінскіх перавозчыкаў.

Чытайце таксама:

У чарзе на ўезд у Беларусь з боку Польшчы — каля 1000 фур

Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грамадзянін Беларусі/адказаць/сачыць
13.05.2023
Голас Рацыі, пра якія санкцыі размова? На каго санкцыі? На што санкцыі? На любую працу грамадзян Беларусі санкцыі ці што? Грамадзяне Беларусі не сталі фінансаваць рэжым у Беларусі, а ў суседняй і не чужой краіне пачалі рабіць свой бізнес. Законна? Так, законна! Так чаго заплакалі некаторыя польскія перавозчыкі? Тут няма сумневу, што Беларусь, Расію і Украіну яны спамянулі проста так. Насамрэч клопат толькі пра ўласную кішэню: проста не спраўляюцца з канкурэнцыяй, вось і хочуць каб "жэстачайшэ запрэціць".
13.05.2023
Ня дзіва, што нашыя бізнесмены часта спрытнейшыя за памяркоўных грамадзянаў ес. Ня тыя умовы гадоўлі, жыццё і праца на радзіме загартавала.
1
Старая жевачка б/у/адказаць/сачыць
13.05.2023
100%, "в Европе нас нихто не ждет?" "Толька с расияй...."?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031