Знайсці
12.05.2023 / 20:311РусŁacБел

Для былога інкасатара Яна Папковіча запрасілі чатыры гады калоніі

У Мінскім гарадскім судзе дзяржабвінавачанне запрасіла 4 гады калоніі былому інкасатару Белгазпрамбанка і экс-спецназаўцу Яну Папковічу, паведамляе «Медыязона» на падставе інфармацыі, атрыманай ад яго старэйшага брата Станіслава.

Папковіча абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК) і падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (артыкулы 13 і 363-1 КК). Судзіць яго пачалі 10 мая.

Па словах Станіслава Папковіча, ягоны брат віны ў судзе не прызнаў. Адзін са сведак на судзе заявіў, што «на яго аказвалі ціск і ён падпісваў усё, што скажуць».

Сярод пісьмовых доказаў у судзе дэманстравалі перапіску Папковіча з сябрамі, якія, як сцвярджалася, служаць у палку Каліноўскага.

Ян Папковіч звольніўся з банка ў жніўні 2022 года і збіраўся з'язджаць з сям'ёй у Польшчу, аднак 2 верасня сілавікі прыйшлі да яго дадому з ператрусам. Былога спецназаўца затрымалі разам з жонкай Настай, якую пазней адпусцілі.

Пры затрыманні Ян быў моцна збіты. Акрамя таго, сілавікі паранілі сабаку сям'і.

У кастрычніку мінулага года па дзяржканале БТ паказалі сюжэт пра Яна Папковіча. Там яго назвалі «наймітам, які рыхтаваўся ехаць ваяваць ва Украіну ў складзе бандфармавання».

Адначасова з Янам Папковічам затрымалі і ягонага брата Алеся, яго ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі як мінімум шэсць чалавек

Валянціне Болбат з Верхнядзвінска далі 30 сутак арышту

Бабарыка больш не прыпісаны да атрада — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
18
12.05.2023
treba byla dauno z*ehac u *farmiravanija*......a tak pakul zbirausja=voragi davedalisja   ! Moguc ukatac....Zaraz dumki-zadumki  -prycjagvaiuc za GETA da Kryminalnai adkaznasci. Kraina  bez pravilau....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930