Знайсці
12.05.2023 / 19:247РусŁacБел

У кіроўцы, які ўчора нібыта кінуў выбуховую прыладу ў вайскоўцаў, у кабіне была «экстрэмісцкая сімволіка» — лагатып «Рамштайна»

Следчы камітэт даў крыху падрабязнасцяў пра ўчарашні нібыта напад кіроўцы фуры на вайскоўцаў, якія былі «на ўзмацненні дзяржаўнай граніцы». Апублікаванае відэа, якое, праўда, нічога не тлумачыць.

Скрыншот відэа

Як сцвярджаюць лукашэнкаўскія следчыя, увечары 11 мая на аўтадарозе М-5 Мінск — Гомель паблізу вёскі Ясень Асіповіцкага раёна (гэта далёка ад любой мяжы) 50-гадовы кіроўца аўтамабіля DAF, які праязджаў ля вайсковай транспартнай калоны, зрабіў падрыў «неўстаноўленай прылады». Прылада тая нібыта была самастойна вырабленая з піратэхнічных вырабаў, мужчына кінуў яе ў бок вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі, а пасля паспрабаваў уцячы.

Пры гэтым на паказаным відэа ў кабіне аўто — звычайныя петарды. Імаверна, нейкую з іх мог кінуць мужчына.

Падчас пераследу, як сцвярджаецца, ягоны аўтамабіль быў блакаваны вайскоўцамі, а сам мужчына затрыманы.

Падобна да таго, што чалавеку будуць шыць «палітыку», бо сцвярджаецца, што «кабіна аўтамабіля мужчыны аблепленая экстрэмісцкай сімволікай», а ў мабільным тэлефоне — «мноства падпісак на радыкальныя каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі».

Сярод прадэманстраванай у відэа «экстрэмісцкай сімволікі» быў заўважаны і лагатып папулярнага нямецкага гурта «Рамштайн». 

Супраць мужчыны, як паведамляецца, завялі крымінальную справу па артыкуле за асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
9
1
даведка/адказаць/
12.05.2023
В качестве «взрывного устройства» силовиками названа новогодняя петарда, хлопушка или бенгальские огни?
2
Dendraryj/адказаць/
12.05.2023
Вольны беларус, якіх значная большасць, паставіў бы лайк, але не ўздымаецца рука: шкада чалавека.
0
Экстремист/адказаць/
13.05.2023
Уже три года борются с "икстрамистами", да всё никаких побороть не могут. Кто ж тогда экстремист?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930