Знайсці
12.05.2023 / 18:3813РусŁacБел

«Я з нецярпеннем чакаю вашага асабістага ўдзелу». Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла атрыманне ім запрашэння на саміт ад генсака ААН

Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла, што атрымала запрашэнне генеральнага сакратара ААН на саміт па мэтах устойлівага развіцця (МУР) у верасні 2023 года ў Нью-Ёрку. Прытым генеральны сакратар ААН з нецярпеннем чакае асабіста Лукашэнку.

Антоніу Гутэрыш і Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане ў 2017 годзе. Фота: БелТА

«Саміт па МУР можа стаць момантам, калі наш свет пяройдзе ад страху да надзеі і ад паглыблення песімізму да паскарэння дзеянняў.

Я з нецярпеннем чакаю вашага асабістага ўдзелу ў саміце і вашага ўкладу ў тое, каб ён стаў паваротным момантам для ЦУР», — гаворыцца ў запрашэнні ад імя Антоніу Гутэрыша.

Лукашэнка адразу ж даў яму адказ:

«Перакананы, што досвед Беларусі па эфектыўнай арганізацыі работы на нацыянальным узроўні ў справе дасягнення мэт устойлівага развіцця будзе цікавы і карысны для многіх іншых дзяржаў — членаў ААН. Мы, безумоўна, гатовыя падзяліцца ім падчас правядзення саміту».

І пры гэтай нагодзе скардзіцца на тое, што найбольш замінае яму яшчэ лепей рэалізоўваць шляхетныя мэты.

«Сур'ёзным выклікам для агульнай справы — дасягнення мэт устойлівага развіцця — з'яўляюцца аднабаковыя прымусовыя меры, або санкцыі.

Гэтыя валюнтарысцкія і супярэчныя міжнароднаму праву дзеянні абмежаванай сваімі інтарэсамі і прадузятасцю групы заходніх дзяржаў непасрэдна знішчаюць прагрэс у дасягненні МУР.

Як можна, напрыклад, ліквідаваць галечу і голад, калі санкцыі падрываюць глабальную харчовую бяспеку і такім чынам павялічваюць маштабы галечы і голаду для цэлых рэгіёнаў і нават кантынентаў?

Санкцыі сталі зброяй. Яны здольныя забіваць!» —

пафасна ўсклікае палітык, які разгарнуў у сваёй краіне самыя маштабныя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе з часоў смерці Сталіна і стаў суагрэсарам у захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны. 

Чытайце таксама:

Латушка чыноўніцы ААН: Вам мала палітвязняў і вымушаных мігрантаў?

ААН уражаная дасягненнямі Беларусі ва ўстойлівым развіцці і хоча бачыць Лукашэнку на саміце ў Нью-Ёрку

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
17
0
Valadzimir/адказаць/
13.05.2023
a.hto.tam.idze, цікавая версія. Вось толькі запасныя аэрадромы проста так не даюць, тым больш калі бачаць, што очэнь нада.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
13.05.2023
Valadzimir, Дамо - не дамо, гэта ўжо іншае пытанне. Не значыць, што не варта паспрабаваць. Тым болей, раней працавала, як гадзіннік швейцарскій. Ды і альтэрнатывы асабліва няма. Без Расеі сёння Саша - нулік без палкі.
0
Питон/адказаць/
13.05.2023
что можно ожидать от организации где советом безопасности рулит страна-аргессор с правом вето?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930