Знайсці
12.05.2023 / 17:112РусŁacБел

Валянціне Болбат з Верхнядзвінска далі 30 сутак арышту

Суд над грамадскай актывісткай з Верхнядзвінска Валянцінай Болбат адбыўся 10 мая, судовае пасяджэнне вяла суддзя Верхнядзвінскага суда Людміла Каваленка.

Валянціну Болбат судзілі па двух артыкулах — ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і ч. 1 арт. 24.34 (парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).

Гэта ўжо пяты суд над грамадскай актывісткай з Верхнядзвінска, якую затрымалі ў канцы красавіка.

Перад гэтым Валянціна Болбат напісала ў фэйсбуку:

«Сябры мае, вандраванні па пакутах працягваюцца — затрыманне, лякарня, чарговыя два пратаколы па сумна вядомых артыкулах: ч. 1. арт. 24.34 і ч. 2. арт. 19.11. Чакаю суда. Засталіся пазыкі яшчэ з мінулых штрафаў, якіх у мяне было 130 базавых, і аплата ўтрымання ў ЦІПе Наваполацка. У банку хацела ўзяць крэдыт, адмовілі.

Не думала, што амаль у 70 год свайго жыцця магу аказацца ў такой сітуацыі. Столькі зрабіўшы для раёна, для хворых дзетак, шматдзетных сем'яў. Пра маю грамадскую працу і працу маіх калег можна пісаць кнігу. А пішуцца міліцэйскія пратаколы. Гэтыя паўгода сталі крытычнымі і для здароўя. Горка… Адчуваю сябе як на цвінтары каля царквы».

Агульная сума штрафаў, прысуджаных грамадскай актывістцы, ужо складае больш за 4 тысячы рублёў, піша «Віцебская вясна», даючы рэквізіты, па якіх можна дапамагчы жанчыне матэрыяльна.

Чытайце таксама:

Бабарыка больш не прыпісаны да атрада — праваабаронцы

Гомельскага актывіста Ілью Міронава арыштавалі на 10 сутак

Святлана Ціханоўская ўжо два месяцы не мае інфармацыі пра мужа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
18
12.05.2023
Taka pryemna zanczynka a uzo *kryminalnica*...Kudy Kraina katica ?
0
Нинэль/адказаць/
12.05.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930