Знайсці
12.05.2023 / 16:01РусŁacБел

У чарзе на ўезд у Беларусь з боку Польшчы — каля 1000 фур

Чарга з 1000 велікагрузаў на ўезд у Беларусь сабралася перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку «Казловічы»), паведамляюць польскія СМІ.

Фота ілюстрацыйнае

Бягучы час чакання з боку пункта «Кукурыкі» складае ажно 33 гадзіны. За мінулую 12-гадзінную змену (другая палова чацвярга 11 мая) у абодвух напрамках было аформлена 249 грузавікоў.

На выезд з Беларусі ў польскі бок па стане на 14:00 12 мая ў чарзе знаходзіцца 15 фур.

Чэргі на мяжы ўтвараюцца з-за таго, што 9 мая каля мытнага тэрмінала «Карошчын» пры памежным пункце «Кукурыкі» пачалася санкцыянаваная польскімі ўладамі акцыя пратэсту польскіх перавозчыкаў. Іх патрабаванні: забараніць уезд у Польшчу расійскім і беларускім паўпрычэпам і прыняць меры ў дачыненні да транспартных кампаній, якія беларусы і расіяне стварылі на тэрыторыі Польшчы.

Дазвол на правядзенне акцыі быў выдадзены польскімі ўладамі на перыяд з 9 мая па 9 чэрвеня 2023 года.

Чытайце таксама:

Літоўска-беларускую мяжу цяпер патрулюе мядзведзь

Кіроўца фуры спрабаваў напасці на вайскоўцаў ля мяжы — Мінабароны

У Белавежскай пушчы ўчора былі лясныя пажары. Палякі падазраюць, што прычына ў мігрантах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930