Знайсці
11.05.2023 / 23:2938РусŁacБел

У Вільні аблілі кетчупам Віктара Шандаровіча

У Вільні праўкраінскія актывісты спрабавалі сарваць выступленне вядомага расійскага пісьменніка і журналіста Віктара Шандаровіча, а пасля аблілі яго кетчупам.

Скрыншот з відэа

Перад пачаткам выступлення група людзей з украінскімі сцягамі зладзіла пікет, падчас якога праз гучнагаварыцелі яны транслявалі фрагмент эфіру Шандаровіча на «Эхо Москвы», у якім ён казаў «нашы хлопчыкі» пра расійскіх вайскоўцаў (сам Шандаровіч падкрэсліваў, што цытаваў выказванне іншага чалавека) і прапаноўвалі людзям, якія прыходзілі на канцэрт, аддаць свае грошы адразу Яўгену Прыгожыну, піша «Медуза».

У антракце выступлення Шандаровіч выйшаў да актывістаў, каб пагаварыць з імі, але тыя размаўляць не сталі, а замест таго аблілі яго кетчупам.

«Як было сказана ў Ібсена ў п'есе «Вораг народа»: «Ніколі не надзявай новыя штаны, калі ідзеш адстойваць ісціну», — пракаментаваў пісьменнік гэты інцыдэнт.

Высветлілася, што адным з тых, хто нападаў на Шандаровіча, быў расійскі палітэмігрант, прадстаўнік руху «Мірны супраціў» Уладзіслаў Шыпіцын.

Два тыдні таму Віктара Шандаровіча ўнеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац».

Чытайце таксама:

Шандаровіч: Як толькі Захад сядзе з Пуціным за стол перамоваў — Захад прайграў

Андрэй Дынько: Пара думак з нагоды маленькай пераможнай вайны з Доліным і Шандаровічам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.05.2023
бабруйчанін,  не одобряю действий стреляющих кетчупом, но лучше бы шендеровичи не выходили в 1917 году никуда.  
12.05.2023
VoLaNd,  заслужили. оба. 
0
бабруйчанін/адказаць/сачыць
13.05.2023
Freddy , Глыбей ідзі Каб " черту оседлості" ні скасавалі добрыя равіны атрымалісь бы з " усіх палымянных" рэвалбцыянэрау АЛЕ дакладна ні Шендєровіч зараз вінны ва усім І тым болей ні гєтай ..поскудзі яму прєдьяуляць нешта
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031