Знайсці
11.05.2023 / 21:52РусŁacБел

Апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Турцыі заклікаў Расію «прыбраць рукі ад турэцкай дзяржавы»

Кандыдат у прэзідэнты Турцыі, лідар апазіцыі Кемаль Кылычдароглу абвінаваціў Расію ў змове і заклікаў «прыбраць рукі ад турэцкай дзяржавы». Пра гэта ён па-руску і па-турэцку напісаў у твітары.

«Дарагія рускія сябры, вы стаіце за мантажамі, змовамі, кантэнтам Deep Fake і запісамі, якія ўчора былі выкрытыя ў гэтай краіне. Калі вы хочаце працягу нашага сяброўства пасля 15 мая, трымайце рукі падалей ад турэцкай дзяржавы. Мы па-ранейшаму выступаем за супрацоўніцтва і сяброўства», — напісаў палітык.

Заява Кылычдароглу прагучала пасля таго, як дзейны кіраўнік Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на выступленні перад прыхільнікамі ў нядзелю паказаў відэа, на якім відаць, як лідар курдскіх паўстанцаў нібыта заклікае галасаваць за Кылычдароглу.

Апытанні, праведзеныя ў Турцыі напярэдадні выбараў, сведчаць пра тое, што шматгадовы лідар гэтай дзяржавы сёлета як ніколі блізкі да паражэння.

Чытайце таксама:

За тры дні да выбараў у Турцыі Эрдаган саступае галоўнаму апаненту — апытанне

Эрдаган аб'явіў аб павелічэнні зарплат дзяржслужачых на 45%. Праз пяць дзён у Турцыі пройдуць прэзідэнцкія выбары, якія ён можа прайграць

Эрдаган заявіў, што ў Турцыі знайшлі вялікія запасы высакаякаснай нафты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930