Знайсці
11.05.2023 / 21:1523РусŁacБел

Украінскім войскам удалося прарваць пазіцыі расійскай арміі пад Бахмутам — расійскія ваенкары

З паведамленняў расійскіх ваенкараў вынікае, што ўкраінскія войскі сёння нанеслі паспяховыя ўдары на поўнач і паўднёвы захад ад Бахмута, а таксама ў кірунку Салядара. 

На трох кірунках пад Бахмутам УСУ занялі расійскія пазіцыі, расіяне адступілі, што стварае пагрозу атачэння галоўных сілаў вагнераўцаў у Бахмуце.

Драбнейшы ўдар быў нанесены таксама ў раёне Маёрска пад Горлаўкай, бой ішоў і каля Вуглядара.

УСУ пачалі таксама актыўна манеўраваць тэхнікай, у тым ліку ў раёне Харкава, што можа мець на мэце ў тым ліку дэзарыентаваць расіян адносна кірункаў галоўных удараў.

У прыватнасці, ваенны карэспандэнт ВГТРК Яўген Паддубны паведаміў, што ўкраінская армія пачала рэалізацыю аперацыі па атачэнні расійскіх сілаў пад Бахмутам. Паводле яго, УСУ прарваліся ў бок паселішчаў Бярозаўка і Ягаднае, там расіяне мусілі адступіць з пазіцый.

Акрамя таго, у раёне Салядара УСУ некалькімі падраздзяленнямі пры падтрымцы бранягрупаў, у кожнай з якіх было па 2-3 танкі, змаглі арганізаваць прарыў.

Таксама і Паддубны, і карэспандэнт «Камсамольскай праўды» Аляксандр Коц паведамляюць, што калоны вайсковай тэхнікі УСУ рухаюцца ў бок мяжы з расійскай Белгарадскай вобласцю і на Купянскім напрамку. 

Падобныя паведамленні паступаюць і ад іншых ваенкараў. Сярод іншага паведамляецца пра тое, што ўкраінцы пайшлі ў атаку і пад захопленым раней расіянамі пасёлкам Маёрск каля Горлаўкі і дабіліся там пэўных поспехаў.

Адносна Херсонскай вобласці ваенкары паведамляюць пра нібыта канцэнтрацыю ўкраінскіх малых катараў на правым беразе Дняпра, не выключаючы, што там рыхтуецца дэсантная аперацыя.

Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку пакуль што няма.

Чытайце таксама:

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
165
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
8
2
Кепскі сон Сашы/адказаць/
12.05.2023
Кажацца, будзя інцярэсна... Напэўна, церцелі “приуныли" — адэпты рюскага свету так марылі пра скарэнне вольнай Украіны. Будзе вольнай Украіна - будзе шанец і ў Беларусі волю здабыць. Жыве!
0
Valadzimir/адказаць/
12.05.2023
Яшчэ ніхто нікуды не скокнуў, а столькі захопленых воклічаў "Гоп!". Спакайней, рабяты.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
12.05.2023
Как там трансляцию из варшавских и вильнюсских баров смотреть "в связи с ситуацией в бошке", алко воены?Сколько там политических съехало от общего числа?10-15%?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930