Знайсці
11.05.2023 / 19:18РусŁacБел

Людзям, якія будуюць жыллё па льготах, больш не будуць навязваць машынамесцы

У дамовы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай забаранілі ўключаць машынамесцы. Пастанова Саўміна з гэтай нагоды апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. 

Хутчэй за ўсё, гэта будзе азначаць, што паркоўкі каля дамоў па-ранейшаму будуць будаваць, але абавязкова прывязваць машынамесца да куплі кватэры ўжо не стануць. Гэта тычыцца любых жылых памяшканняў, якія будуюць з прыцягненнем бюджэтных сродкаў.

Раней пры абавязковай куплі ў дадатак да кватэры парковачнага месца кошт жылля павялічваўся. У выніку людзям маглі адмаўляць у льготным крэдыце на машынамесца, таксама як і ў субсідыі.

Пастанова ўступае ў сілу з 12 мая, але яна не распаўсюджвае сваё дзеянне на дамовы, заключаныя раней.

Чытайце таксама:

Ложак у пярэднім пакоі, а ў прыбіральні — шкляная перагародка. У «Мінск-Свеце» для сям'і праграмістаў зрабілі такую кватэру

«Магніт Мінска» да канца года збіраюцца нарэшце дабудаваць

Хочаце палепшыць двары Мінска (або іншага горада)? З'явіўся новы ютуб-канал

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера