Знайсці
11.05.2023 / 14:33РусŁacБел

Чатырох чалавек асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы 2020 года

Кацярыну Амбражэвіч, Максіма Гуйдо, Яўгена і Аляксандру Кражавых прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у адным з Маршаў у 2020 годзе. Усе яны прызналі віну.

Фота ілюстрацыйнае. Фота AP

10 сакавіка ў судзе Савецкага раёна Мінска адразу чатырох людзей асудзілі да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — кожнага, паведамляе «Вясна».

Кацярыну Амбражэвіч, Максіма Гуйдо, Яўгена і Аляксандру Кражавых прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у адным з Маршаў у 2020 годзе. Усе яны прызналі віну.

Прысуд агучыла суддзя Вольга Емяльянчанка.

Усе, акрамя Аляксандры, да суда ўтрымліваліся пад вартай. Аляксандра знаходзілася на волі пад закладам у памеры 4800 рублёў. Пасля агучвання прысуду іх вызвалілі ў судовай зале. 

Асноўным доказам па справе разглядаўся фотаздымак з Марша.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031