Знайсці
11.05.2023 / 11:402РусŁacБел

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў магчымую страту вайсковай падтрымкі Украіны Злучанымі Штатамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2024 года ў Амерыцы. Ён заявіў, што да таго часу Украіна можа выйграць вайну. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», ён распавёў у інтэрв'ю BBC.

Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

Зяленскі адхіліў асцярогі з нагоды страты падтрымкі ЗША, калі прэзідэнт Джо Байдэн, які паабяцаў падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца, не будзе пераабраны ў лістападзе 2024 года.

Па словах Зяленскага, Украіна па-ранейшаму мае двухпартыйную падтрымку ў Кангрэсе ЗША. Да таго ж прэзідэнт лічыць, што Украіна здольная выйграць вайну да прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах, якія адбудуцца 5 лістапада наступнага года.

«Хто ведае, дзе мы будзем (калі адбудуцца выбары). Я веру, што да таго часу мы атрымаем перамогу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі выказаў упэўненасць, што ўкраінскія вайскоўцы змогуць прасунуцца наперад падчас чаканага контрнаступлення. Ён папярэдзіў пра рызыкі «замарожанага канфлікту», на які, са слоў Зяленскага, разлічвае Расія.

Нагадаем, экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які з'яўляецца верагодным канкурэнтам Байдэна на выбарах, лічыць, што Злучаныя Штаты аказваюць занадта шмат ваеннай дапамогі Украіне.

Чытайце таксама:

Зяленскі: З наступам нам трэба пачакаць

«Контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць». Падаляк патлумачыў, чаго чакаць ад украінскага контрнаступу 

Трамп адмовіўся называць Пуціна ваенным злачынцам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Дональд Дарк/адказаць/сачыць
11.05.2023
Было б дзіўна, калі б ён публічна агучыў, што не верыць.
11.05.2023
Верыть гэта добра.. и ни к чему не обязывает)) Путин тожа верыу што вожбме киёу за 3 дни…и Захаж у нэта верыу…
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031