Знайсці
11.05.2023 / 08:49РусŁacБел

Паркоўкі каля садкоў і бальніц у Мінску стануць бясплатнымі. На пэўны прамежак часу

Каля сацаб'ектаў у цэнтральнай частцы сталіцы часцяком паркоўка платная, але сітуацыю маюць намер падкарэктаваць. Пра гэта гаварылі падчас прамой лініі з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Алегам Корзунам, пішуць «Мінск-Навіны».

Як адзначыў А. Корзун, у сталіцы адпрацоўваюць пытанне надання бясплатных парковачных месцаў для пацыентаў устаноў аховы здароўя, якія прыехалі на прыём, а таксама для наведвальнікаў іншых сацыяльных аб'ектаў у зоне платнай паркоўкі.

— Для дзіцячых садкоў разглядаем такі варыянт: плата за паркоўку паблізу іх можа спаганяцца з 9:00 да 17:00. Тады бацькі змогуць прывозіць дзяцей у сад раніцай і забіраць іх дадому пасля працы, не выдаткоўваючы грошы на аплату паркоўкі, — патлумачыў А. Корзун.

Што тычыцца пацыентаў устаноў аховы здароўя ў зоне платнай паркоўкі (а гэта і гарадскі анкадыспансер, і гарадская бальніца №2), цяпер спецыялісты вызначаюць, якім чынам зрабіць для іх бясплатнымі машына-месцы.

Выпрацаваць адпаведныя рашэнні плануецца на працягу месяца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031