Знайсці
10.05.2023 / 23:391РусŁacБел

Інфармацыю пра анкалагічны рэцыдыў у Яўгена Бурло абверглі. Але ён усё ж моцна хворы

«Гомельская вясна», якая напісала сёння пра тое, што ва ўдзельніка музычнага гурта Tor Band ва ўмовах лукашэнкаўскай турмы адбыўся рэцыдыў анкалагічнай хваробы, на якую ён хварэў на волі, абвергла гэтую інфармацыю са спасылкай на «крыніцу, знаёмую з сітуацыяй».

Яўген Бурло падчас канцэрта

Паводле новых звестак, Яўгену Бурло была зроблена камп'ютарная тамаграфія, якая не пацвердзіла рэцыдыву анкалагічнай хваробы.

У той жа час Яўген мае некроз тазабедраных суставаў і праз гэта мае праблемы з перасоўваннем. З гэтай прычыны музыку дазволілі мець у СІЗА мыліцы, таксама яму паказаны пасцельны рэжым.

Цяпер Яўгена Бурло, як паведамляецца, утрымліваюць не ў звычайнай камеры, а ў медсанчасці СІЗА і аказваюць дапамогу.

Чытайце таксама:

Беларуса асудзілі за тое, што спяваў гімн Украіны ў караоке

Фігурантаў «справы прафсаюзаў» перавялі ў калоніі

На «прафілактычныя гутаркі» цяпер выклікаюць і ў райвыканкамы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.05.2023
usio naperadze...z takimi umovami.......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера