Знайсці
13.05.2023 / 19:458РусŁacБел

Пяць моў кахання. Якая вашая?

Здараецца, што адносіны перажываюць крызіс, нягледзячы на тое, што блізкія людзі не перастаюць гаварыць пра свае пачуцці і выражаць іх. Магчыма, прычына ў тым, што яны размаўляюць на розных мовах кахання. Лічыцца, што іх у нас пяць.

У адносінах важна размаўляць на адной мове кахання. Фота: vecteezy.com

Упершыню канцэпцыю пяці моў кахання прапанаваў амерыканскі сямейны псіхатэрапеўт Гэры Чэпмен (Gary Chapman). У яго інтэрпрэтацыі так званыя мовы — гэта словы, праведзены разам час, падарункі, праявы клопату, фізічныя дотыкі.

Кожны чалавек звычайна карыстаецца толькі дзвюма мовамі. І яны не заўсёды супадаюць з мовай, якой карыстаецца блізкі чалавек. Таму, каб выйсці з крызісу адносін, магчыма, трэба асвоіць іншыя мовы.

Словы

Чалавек, у якога дамінуе такі спосаб праявы пачуццяў, шукае сувязь на вербальным узроўні. Яму таксама важна пачуць ад партнёра словы заахвочвання і пахвалы. Пахвала і падтрымка дапамагаюць партнёру адчуць сваю значнасць. Яны збліжаюць, загойваюць раны і дазваляюць сумесна дабіцца чагосьці ў жыцці.

Важна ўмець захапляцца не толькі вынікамі, але і верыць у магчымасці блізкага вам чалавека. Кажыце пра добрыя якасці, а не пра недахопы, тады дзеля вас зрушаць горы.

Якасна праведзены разам час

Псіхолаг заўважае, што многім з нашых блізкіх замест слоў і падарункаў неабходна быць побач, сумесна бавіць час за гульнямі, праглядам кіно, прагулкамі ці паездкамі. Важна, каб разам праведзены час быў эфектыўным.

Калі вы праводзіце час разам, то павінны аддаваць усю ўвагу партнёру, размаўляць, засяродзіўшыся на суразмоўцы, а не ствараць ілюзію сумеснага баўлення часу.

Падарункі

Для некаторых людзей важная памяць, якую каханы паказвае праз падарункі — матэрыяльныя ці нематэрыяльныя. Аднак рэч тут не ў тым, што чалавек — матэрыяліст, а ў праяве пачуццяў. Важна не тое, колькі каштуе падарунак, а сам жэст, увага. Вы шукалі падарунак — такім чынам падумалі пра чалавека і патрацілі на яго свой час.

Людзі, якія размаўляюць на мове падарункаў, чакаюць іх не толькі на святы, таму старайцеся дарыць невялікія прэзенты часцей.

Клопат

Некаторыя людзі вельмі цэняць маленькія паслугі, якія ім робяць. Менавіта яны мараць пра каву ў ложак ці памыты посуд пасля вячэры. Мова клопату важная для тых, хто лічыць, што дзеянні больш важныя за словы.

Таму не лянуйцеся і не крыўдуйце, калі вас часам папросяць забраць з працы, пагуляць з сабакам ці прыбраць у кватэры.

Дотыкі

Ёсць людзі, для якіх адзіным спосабам адчуць, што іх кахаюць, з'яўляюцца дотыкі. Такім людзям вельмі важна трымацца за рукі, каб іх пастаянна абдымалі, цалавалі, бо тактыльныя рэцэптары ў іх зʼяўляюцца вызначальнымі. Ім важна адчуваць фізічную блізкасць. Галоўнае для іх — фізічна адчуваць вашу прысутнасць побач. І не трэба ніякіх слоў.

Псіхолаг раіць для таго, каб вызначыць, якой мове кахання аддае перавагу ваш блізкі чалавек, больш прыслухоўвацца да таго, што ён гаворыць, звяртаць увагу на пажаданні, якія ён выказвае. Тое, што вам можа падацца проста дзіўным жаданнем, для вашага партнёра будзе вельмі важным. Часам для таго, каб выратаваць адносіны, дастаткова зразумець, што важна для вашага партнёра.

Зразумела, што са сваім каханым вы павіны весці дыялог. Калі вы нечым не задаволеныя, спакойна і дакладна дайце зразумець, чаго вы хочаце. Памятайце, што мала хто можа здагадацца, чаго вы жадаеце, калі вы будзеце маўчаць. Гаварыце пра свае жаданні і заўсёды мякка папярэджвайце аб тым, што вам не падабаецца.

Адкрыты і шчыры дыялог дазволіць вызначыць, якой мове кахання аддае перавагу кожны з вас, і дамовіцца, як скарэктаваць паводзіны.

Чытайце яшчэ:

Гасцявы шлюб і шматмужняя жонка: дзіўныя сямейныя адносіны

«Сэкс — гэта добра, але ў кадл-паці іншы настрой». У Мінску пачынаюць праводзіць кантактныя вечарынкі, на якіх можна толькі абдымацца

Калі гаворка пра шлюб і грошы, то супрацьлегласці прыцягваюцца

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Максим Дизайнер/адказаць/
14.05.2023
Лично моя "Быстро заткнулась, и слушай, что я скажу".
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
14.05.2023
Казік, ну мне вось урэзалася ў памяць адна карцінка з Вожыка, бачаная яшчэ ў дзяцінстве
значыць. ляжыць гэткая круглая бабішча ў жалезнай пасцелі... гэта на заднім плане. а на пярэднім стаіць гэткі шчуплы мужычок у цяльняшцы, сямейніках і з цыгаркай у роце, у руках трымае 2 жэсцяныя вядры з нечым карычневым... ну і кажа пры гэтым -
даражэнькая, ты прасіла каву ў пасцель
0
дочка Максима Дизайнера и половник борща те на голово, палковник/адказаць/
14.05.2023
Дизайнер, а мне вот еще интересно было - фурашка (или как это называется?) у палкоуникау патаму такая плоская, что они часто получают, например, сковородкой или тапкам па галаве?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера