Знайсці
10.05.2023 / 20:38РусŁacБел

Фігурантаў «справы прафсаюзаў» перавялі ў калоніі

Праваабаронцы даведаліся, што асуджаныя па «справе прафсаюза РЭП» палітзняволеныя Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка ўжо пераведзеныя для адбыцця прызначанага ім пакарання ў калоніі.

Злева направа: Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшка

Прысуд траім палітзняволеным быў вынесены 5 студзеня. Фядынічу і Берасневу прызначылі 9 гадоў калоніі, а Арэшку — 8 гадоў калоніі.

31 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. У выніку судовая калегія пакінула прысуд без змен, а скаргі — без задавальнення.

Цяпер стала вядома, што нядаўна лідараў незалежнага прафсаюзнага руху перавялі ў калоніі: Фядыніча — у бабруйскую калонію № 2, Бераснева — у магілёўскую калонію № 15, а Арэшку — у шклоўскую калонію № 17.

Чытайце таксама:

На «прафілактычныя гутаркі» цяпер выклікаюць і ў райвыканкамы

Палітвязня Мікалая Клімовіча пахаваюць 12 мая на пінскіх могілках

Ва ўдзельніка гурта Tor Band за кратамі здарыўся рэцыдыў анкалогіі, ён не можа хадзіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930