Знайсці
10.05.2023 / 18:256РусŁacБел

На мяжы з Літвой затрымалі афрыканца, які выдаваў сябе за еўрапейца

Увечары 6 мая беларускія памежнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» афармлялі аўтобус Мінск — Вільня. Пасажыр-іншаземец падаў памежніку французскі пашпарт, і гэта кантралёру падалося падазроным. Правялі спецправерку, падчас якой высветлілася, што дакумент падроблены.

Скрыншот відэа

Падчас расследавання мужчына растлумачыў, што купіў французскі пашпарт, каб трапіць у Еўрасаюз, а насамрэч ён грамадзянін Ганы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Парушальнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя за спробу незаконнага перасячэння беларускай мяжы. 

Чытайце таксама:

Макрон абвясціў пра заканчэнне эпохі «французскай Афрыкі»

У мінскім аэрапорце затрымалі нігерыйца з фальшывым пашпартам Ганы, які прыехаў гуляць у футбол

«Цяпер я б на гэта не пайшоў». Беларус купіў участак зямлі на Занзібары, але аказалася, што ёсць нюансы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
10.05.2023
Мяне не здівіў бы французскі пашпарт ў руках чалавека афрыканскага выгляда. Праходзь, еўрапеец! :)
0
Аферыст цыганскі/адказаць/
10.05.2023
Іранічна, што беларускія памежнікі затрымалі афрыканца з дакументамі (хай і не сапраўднымі) ў пункце пропуску. І ў той жа час гэтыя ж структуры ствараюць трафік з нелегалаў без аніякіх дакументаў праз дзірку ў плоце.
10.05.2023
mikola,Ён прыехаў сюды з РФ. І віза у яго РФ. Назад! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930