Знайсці
10.05.2023 / 18:116РусŁacБел

У Навагрудскім раёне байцовы сабака загрыз гаспадара

У вёсцы Ачукевічы Навагрудскага раёна стафардшырскі тэр'ер загрыз свайго гаспадара. Трохгадовую дачку мужчыны ўдалося выратаваць.

Амерыканскі стафардшырскі тэр'ер. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Днём 9 мая ў міліцыю паступіла паведамленне, што мінчанін і ягоная дачка, якія прыехалі ў вёску, другі дзень не выходзяць на сувязь, паведаміла навагрудская раёнка «Новае жыццё».

Мясцовы ўчастковы, прыбыўшы да патрэбнага дома, пабачыў, што вокны і дзверы ў ім зачыненыя. Суседка расказала яму, што некалькі разоў стукалася ў дом, але ёй ніхто не адказваў. Адначасова жанчына папярэдзіла, што ў доме можа знаходзіцца сабака байцовай пароды.

Адчыніўшы акно, міліцыянер пабачыў цела мужчыны са слядамі ран на падлозе, а ў куце — дзяўчынку. Дзяўчынка баялася падысці да акна, бо сабака на яе гыркаў.

Калі прыехалі іншыя супрацоўнікі міліцыі і адцягнулі сабаку, дзіця ўдалося выцягнуць праз акно. Дзяўчынцы аказалі медыцынскую дапамогу, сабаку ўсыпілі.

Маці дзіцяці расказала, што сабака жыў у іх шэсць гадоў, яго ўзялі шчанюком, выхоўвалі і дрэсіравалі. Да гэтага гадаванец ніякай агрэсіі нібыта не праяўляў.

Чытайце таксама:

Сабакі і каты могуць аберагаць ад алергій. Але жыццё за горадам можа быць яшчэ важнейшым

Незвычайная гісторыя радзівілаўскіх палескіх спаніэляў

Дама з сабачкамі. Галоўны архітэктар Мінска разводзіць скотчтэр'ераў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
54
Абуральна
7
1
Лол/адказаць/
10.05.2023
Байцовы сабака ёсць байцовы. Гэта патэнцыйны забойца. Алабаі і г.д. таксама вельмі небяспечныя.
10.05.2023
Лол, / zgodzen.nebjaspecnyja baicouskija sabaki.....Pisalasja pra geta.....10 i bbolei vypadkau kali zagryzali sabaki hazjaina......
1
Сярожа/адказаць/
10.05.2023
Обычно такие хозяева говорят: - не бойтесь,он не кусается.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930