Знайсці
10.05.2023 / 16:471РусŁacБел

У Літве пачынаюцца вайсковыя вучэнні супольна з краінамі НАТА

На працягу двух тыдняў на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі будуць праходзіць міжнародныя вайсковыя вучэнні «Жалезны воўк 2023 — 1», удзел у якіх бярэ 11 краін НАТА, паведаміла літоўскае Міністэрства абароны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/kariuomene

У вучэннях удзельнічаюць каля 3500 салдат і 600 адзінак вайсковай тэхнікі з Літвы, Бельгіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Харватыі, Польшчы, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі і Германіі.

Штогод вучэнні арганізуе пяхотная брыгада літоўскага войска «Іль Вольф». Іх мэта — ацаніць боегатоўнасць падраздзяленняў гэтай брыгады і сінхранізаваць стандартныя аператыўныя працэдуры.

«Цягам вучэнняў баявая група перадавых сіл НАТА, дыслакаваная ў Літве, і пяхотны батальён літоўскага войска «Вайдотас» будуць вучыцца правільнаму вядзенню наступальных і абарончых аперацый метадам «сіла супраць сілы», — адзначылі ў Міністэрстве абароны Літвы.

Чытайце таксама:

Расія дэнансуе Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Украінскі контрнаступ: як ён паўплывае на Беларусь і ці з’явіцца ў Лукашэнкі шанс праявіць самастойнасць?

Два амерыканскія эксперты прапанавалі свой мірны план для Украіны. Некаторыя яго пункты шакуюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.05.2023
Dobra ! Kab tolki navuczylija     !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера