Знайсці
10.05.2023 / 16:052РусŁacБел

Польшча адмяняе забарону на чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Польшча больш не будзе працягваць афіцыйную забарону на пасажырскія чыгуначныя перавозкі ў Беларусь і з Беларусі, але гэта не азначае таго, што рух цягнікоў неўзабаве адновіцца, піша выданне Rynek Kolejowy.

Фота ілюстрацыйнае

Забарону на чыгуначнае злучэнне польскія ўлады ўвялі на фоне пандэміі каранавіруса яшчэ ў 2020 годзе, а потым рэгулярна яе прадаўжалі. Цяпер жа фармальнае дзеянне гэтай забароны заканчваецца і больш працягваць яе не плануюць. Але гэта зусім не азначае, што перавозкі адновяцца.

Як заявіла Міністэрства інфраструктуры Польшчы, цягнікі ў Брэст або Гродна хадзіць усё адно не будуць — з-за напружаных палітычных адносін паміж дзвюма краінамі. Акрамя таго, цяпер цалкам не працуюць і некаторыя аўтамабільныя памежныя пераходы, а на частцы з іх не дазволены пасажырскі рух.

«Мы не плануем запускаць стыкоўкі з Беларуссю паводле бягучага гадавога раскладу, які дзейнічае да 9 снежня гэтага года», — заявіў прадстаўнік польскага МЗС Шыман Гуптысь.

Чытайце таксама:

Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

«Ні інтэрнэту, ні вагона-рэстарана». Беларусы дзеляцца ўражаннямі ад паездкі цягніком з Варшавы ў Вільню

Чаму Літва закрывае рух цягнікоў праз памежны пераход Стасілас-Беняконі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
13
Абуральна
8
2
Эннот/адказаць/
10.05.2023
Давненько мы им Зефир в шоколаде и Сигаретки в калийной соли не передавали ! Пойдет бизнес снова ! Устретимся в Щецине,немецкие барыги встрепенулись !
3
крокус/адказаць/
11.05.2023
Оттуда и окопы на границе с РФ. Лука пршел на Запад. Франак, готовься без таких грантов жить
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930