Знайсці
09.05.2023 / 20:461РусŁacБел

Данілаў: Канчатковы план контрнаступлення Зяленскі яшчэ не зацвердзіў

Старшыня Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў параіў не верыць інфармацыі розных крыніц наконт наступу Украіны, бо канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

«У кабінеце вярхоўнага галоўнакамандуючага — прэзідэнта нашай краіны будзе прымацца крайняе рашэнне па тэрмінах і кірунках. І калі хтосьці пачынае аб чымсьці казаць, нават з паважаных інстытуцый на Захадзе, паверце: людзей, якія на сёння ведаюць дакладна ўсе нашы планы, не існуе. Таму што канчатковыя планы яшчэ не зацверджаныя», — сказаў Данілаў падчас тэлемарафону.

«Мы маем некалькі варыянтаў. Яны ўсе знаходзяцца ў працы. І ў залежнасці ад тых абставін, якія будуць на той ці іншы час, будуць прымацца тыя ці іншыя рашэнні. Не трэба чакаць або не чакаць. Мы ўжо даказалі, што мы непераможная нацыя, і мы абавязкова гэта зробім. І дзякуючы нашым партнёрам у тым ліку», — дадаў ён.

Раней Данілаў казаў, што інфармацыяй пра магчымы час і кірункі наступлення УСУ валодаюць не больш за пяць чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
вас всех/адказаць/
10.05.2023
согласовывает с путиным
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера