Знайсці
09.05.2023 / 20:19РусŁacБел

У наступны пакет санкцый ЕС супраць Расіі прапанавалі ўключыць двух беларускіх чыноўнікаў

Яшчэ двух прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі прапануюць уключыць у 11-ы пакет санкцый Еўрасаюза ў сувязі з агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

Як паведамляюць вартыя даверу крыніцы «Радыё Свабода» ў Бруселі, у наступны пакет санкцый прапануюць уключыць начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і старшыню Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Дзмітрыя Пантуса.

Уладзімір Марозаў, начальнік БЧ. Фота railways.info.

Марозаў, як сцвярджаецца, падтрымліваў разгортванне і транспарціроўку расійскага вайсковага персаналу і тэхнікі, якія ўдзельнічалі ў вайне ва Украіне таму нясе адказнасць за падтрымку і рэалізацыю дзеянняў і палітыкі, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Дзмітрый Пантус.

ВПК Беларусі пад кіраўніцтвам Пантуса садзейнічае вытворчасці зброі падведамаснымі прадпрыемствамі, забяспечвае вайскова-прамысловую кааперацыю, ажыццяўляе нагляд за перамяшчэннем зброі праз дзяржаўную мяжу і забяспечвае навігацыю расійскага войска. Падкрэсліваецца, што на сваёй пасадзе Дзмітрый Пантус аказвае ваенную падтрымку Расіі ў яе агрэсіўнай вайне супраць Украіны.

10 мая амбасадары ЕС упершыню абмяркуюць новы пакет санкцый супраць Расіі. Пакуль ён яшчэ далёкі ад канчатковага ўзгаднення, паведамілі крыніцы «Свабоды».

Прыняцце чарговага пакета санкцый адносна Беларусі па-ранейшаму замарожанае. Яно не прасоўваецца з прычыны пытання ўгнаенняў: шэраг краін Заходняй Еўропы настойваюць на паслабленні санкцыйных абмежаванняў, што тычацца экспарту беларускіх угнаенняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930