Знайсці
10.05.2023 / 19:369РусŁacБел

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Канада, Беларусь і Расія здабывалі львіную долю калійных угнаенняў у свеце. Зараз да іх мае далучыцца Габон, радовішча там гіганцкае, і распрацоўваць яго будуць канадцы.

Канадская горназдабыўная кампанія Millennial Potash набыла афрыканскі калійны праект Banio, які распрацоўвае адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калію. Пра гэта 9 мая паведаміла навінная служба Accesswire.

Праект Banio ахоплівае 1238 квадратных кіламетраў тэрыторыі Габона, на якой змяшчаецца 1,7 мільярда тон калійных прыродных соляў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам якасці. 

Гэтае велізарнае радовішча мае стратэгічна зручнае размяшчэнне на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, што патанняе і спрашчае дастаўку калію сусветным спажыўцам. Акрамя гэтага, на тэрыторыях радовішча ўжо ёсць неабходная інфраструктура для здабычы калійных угнаенняў. 

«Дзякуючы пакупцы Banio, канадская кампанія Millennial Potash зможа стаць найбуйнейшым гульцом на сусветным калійным рынку і забяспечыць надзейную крыніцу калію для краін па ўсім свеце. Гэта мае асаблівае значэнне ва ўмовах замяшчэння паставак з Беларусі і Расіі», — піша Accesswire.

Як зазначае служба, Канада — першая ў свеце краіна па здабычы і экспарце калійных угнаенняў — не змагла ў належнай ступені запоўніць прабел у пастаўках калію з Беларусі і Расіі, якія трапілі пад санкцыі з-за вайны ва Украіне.

Гэта прывяло да дэфіцыту калійных соляў і рэзкага росту цэн на іх, што таксама становіцца прычынай лабіравання ў некаторых заходніх колах зняцця санкцый з калійнай галіны Беларусі і ціску на асобныя краіны з мэтай дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз іх тэрыторыі на сусветны рынак.

Таму купля праекта Banio у Габоне з'яўляецца своечасовай і ўнікальнай магчымасцю для Канады і краін Захаду задаволіць сусветныя патрэбы ў каліі ў абыход Беларусі і Расіі, падкрэслівае Accesswire.

Чытайце таксама:

«І займём сваё месца пачэснае ў гэтым міры». Лукашэнка загадаў вертыкальшчыкам забыцца пра санкцыі і перайшоў на трасянку

Польскі дыпламат: Мы хочам новых санкцый супраць Беларусі, але не коштам скасавання раней прынятых

Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
6
Абуральна
13
1
леся не з палесся/адказаць/
10.05.2023
Геолаг, а
хай зямля правальваецца, як у Бахмуцкім райне і інш. да? 
3
Максим Дизайнер/адказаць/
11.05.2023
Как обычно, все достанется габонцам?
0
Вагнер Шапэнавіч/адказаць/
13.05.2023
Максим Дизайнер, срачнейшэ ўвесці ў Габон дружэцвенную пвк! Во тыя падзеляць па-чэснаму! Куды там канадцам з імі цягацца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930