Знайсці
09.05.2023 / 18:192РусŁacБел

Калабарант Сальда загаварыў па-ўкраінску і заклікаў «забыць усё, што было». Але гэта не тое, пра што вы падумалі

Кіраўнік акупаванай часткі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда нечакана звярнуўся да ўкраінскіх вайскоўцаў на ўкраінскай мове і папрасіў забыць усе спрэчкі.

«Асабіста хачу звярнуцца да ўкраінскіх воінаў. Хлопцы… Мы не ворагі. Зразумейце, мы пераважна родныя людзі. І быў час, калі мы, можа, і спрачаліся, а, можа, і не спрачаліся, але ў нас ёсць усё для таго, каб забыць спрэчкі. … Давайце забудземся пра ўсё, што было. Давайце аб'яднаемся і развернемся ў іншы бок і зробім усё, каб завяршыць вайну. І мы зноў жылі дружна разам», — заявіў калабарант.

Сальда называе «самым вялікім здзекам» тое, што ва Украіне адбылася дэкамунізацыя. Таксама ў звароце ён паўтарыў прапагандысцкія штампы пра знішчэнне савецкіх помнікаў і пра тое, што за Украінай стаіць Амерыка.

Украінскія СМІ заўважаюць, што сёння было прынятае рашэнне, канфіскаваць частку актываў Сальда ва Украіне. Раней у калабаранта знайшлі кампанію, звязаную са збожжам, якую ён зарэгістраваў у Вялікабрытаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грак/адказаць/
09.05.2023
выпал из реальности.
0
Патрыёт самы настаяшчы/адказаць/
10.05.2023
Здраднік заклікае ваяваць супраць законнай улады? Калі дажыве да суда, паглядзім, што будзе там чырыкаць. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера