Знайсці
09.05.2023 / 16:343РусŁacБел

Эрдаган аб'явіў аб павелічэнні зарплат дзяржслужачых на 45%. Праз пяць дзён у Турцыі пройдуць прэзідэнцкія выбары, якія ён можа прайграць

Улады Турцыі маюць намер падняць заробкі прыкладна 700 тысячам дзяржслужачых у 2023-2024 гадах. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Рэджэп Эрдаган.

«Мы павышаем заработную плату на 45%, уключаючы долю сацыяльнага забеспячэння. Такім чынам, мы павышаем мінімальную заработную плату дзяржаўных службоўцаў да 15 тысяч лір (каля $770)», — заявіў Эрдаган.

Акрамя таго, вырасце аплата звышурочных, аклад начных работнікаў і забеспячэнне ветэранаў.

Праз пяць дзён у Турцыі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Мяркуючы па выніках апытанняў, Эрдаган, які кіруе краінай 20 гадоў, можа іх прайграць.

Галоўным яго сапернікам з'яўляецца 74-гадовы апазіцыянер Кемаль Кылычдароглу, дэпутат парламента Турцыі і лідар Рэспубліканскай народнай партыі. Апытанні паказваюць, што ў яго і ў Эрдагана прыкладна роўныя шанцы на перамогу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Апннг/адказаць/
09.05.2023
І мне 655%.
1
В Беларуси 30 лет так/адказаць/
09.05.2023
Эрдоган такой же, как и лукашенко, только поставлен, пока, в более жёсткие рамки и ограничения.
2
Кот Герадот/адказаць/
09.05.2023
Неяк мне цяжка ўявіць, што султан Эрдаган можа прайграць. Нават не магу такога тэарэтычна дапусціць. Ён жа такі самы хвары на ўладу, як яго постсаўковыя "калегі".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930