Знайсці
09.05.2023 / 15:495РусŁacБел

Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

Польскія транспартныя кампаніі пратэстуюць супраць захопу беларускімі і расійскімі кампаніямі транспартнага рынку на ўсход. Яны патрабуюць забараніць уезд у Польшчу фур з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыпыніць працу беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў пад польскім прыкрыццём і аднавіць дазволы для транспартных кампаній з Украіны.

У 12 гадзін па мясцовым часе ўдзельнікі пачалі блакаваць рух каля мытнага тэрмінала «Карошчын», размешчанага побач з пераходам «Кукурыкі-Казловічы». Гэта адзіны грузавы пераход, які працягвае працу на беларуска-польскай мяжы.

На здымках, якія публікуе reform.by, бачна, што грузавікі знаходзяцца на дарозе каля населенага пункта Дабрынь Дужы. У ім размешчаны паркінг для вялікагрузаў.

Арганізатары пратэсту атрымалі дазвол на правядзенне акцыі ў перыяд з 9 траўня да 9 чэрвеня. Адначасова пратэстоўцы працягваюць раней распачатую блакаду аднаго з пераходаў на мяжы з Украінай.

Пункт пропуску «Карошчын-Казловічы» — адзіны пункт пропуску для грузавога транспарту на беларуска-польскай мяжы. Пасля таго, як Польшча прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі-Бераставіца», беларускія ўлады ўвялі патрабаванне таго, каб польскія фуры маглі перасякаць мяжу толькі на беларуска-польскім участку. Раней яны маглі ўязджаць і выязджаць у Беларусь таксама з боку Літвы і Латвіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Януш Радзівіл/адказаць/
09.05.2023
Марк Сапега, не карыстайся транслэйтам, а вучы Мову, невуч.
09.05.2023
Марк Сапега, 100%, капитализм, канкурэнцыя.. паляки?? Не не чули
1
Марк Сапега/адказаць/
09.05.2023
Януш Радзівіл, Сонейка, найперш як лямант на Сапегаў лямантаваць, прыгадай жыцьцевы ліміт сваего аднаімёнца - 43 гады і ганебны канец.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера