Знайсці
09.05.2023 / 12:096РусŁacБел

Парад Перамогі паказаў знясіленне расійскай арміі на другі год вайны ва Украіне

У Парадзе Перамогі 9 мая прынялі ўдзел толькі каля 8 тысяч вайскоўцаў. Гэта мінімальная колькасць удзельнікаў з 2008 года. У парадзе не ўдзельнічалі адразу некалькі воінскіх злучэнняў, якія былі прадстаўленыя летась, піша «Агентство. Новости». Парад упершыню за 16 гадоў прайшоў без удзелу цяжкай бронетэхнікі. Адзіным танкам, які выйшаў раніцай на галоўную плошчу Расіі, быў ветэран Т-34-85. 

Парад упершыню за 16 гадоў прайшоў без удзелу цяжкай бронетэхнікі. Адзіным танкам, які выйшаў раніцай на галоўную плошчу Расіі, быў ветэран Т-34-85. Кадр з відэа

Першапачаткова ў Мінабароны заяўлялі, што ў парадзе возьмуць удзел каля 10 тысяч вайскоўцаў, аднак у рэальнасці іх аказалася менш. Падчас трансляцыі дыктар заявіў толькі пра 8 тысяч вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць.

У апошні раз 8 тысяч вайскоўцаў на Чырвоную плошчу падчас параду выходзілі ў 2008 годзе. У 2022 годзе ў парадзе ўдзельнічалі 11 тысяч вайскоўцаў. У каранавірусным 2020-м годзе, калі парад быў перанесены праз пандэмію на 24 чэрвеня, на ім было 14 тысяч вайскоўцаў.

На брук Краснай плошчы ў гэты раз не выйшлі парадныя разлікі адразу некалькіх воінскіх злучэнняў, якія былі прадстаўленыя летась. Не было вайскоўцаў 4-й гвардзейскай танкавай Кантэміраўскай дывізіі, Таманскай дывізіі, 27-й асобнай гвардзейскай мотастралковай Севастопальскай брыгады, 45-й асобнай інжынернай брыгады.

4-я гвардзейская танкавая Кантэміраўская дывізія знаходзілася на Харкаўскім напрамку падчас контрнаступлення Украіны восенню мінулага года. Амерыканскі інстытут вывучэння вайны і Forbes тады паведамлялі аб сурʼёзнай шкодзе, нанесенай дывізіі.

Сённяшні Парад Перамогі на Краснай плошчы ўпершыню за 16 гадоў прайшоў без удзелу цяжкай бронетэхнікі. Адзіным танкам, які выйшаў раніцай на галоўную плошчу краіны, быў ветэран Т-34-85.

Па Краснай плошчы праехалі браняваныя аўтамабілі «Тыгр», «Урал», «КамАЗ», ракетныя комплексы «Іскандэр», С-400, «Ярс», БТР «Бумеранг».

Для параўнання, летась па Краснай плошчы праехалі 10 танкаў Т-72, тры танкі «Армата», сем танкаў Т-90, тры БМП «Курганец», тры БМП-3, чатыры БМП-2, Пяць БРР-82А, 10 БТР-МДМ, 10 БМД-4м, тры БТР «Бумеранг». Акрамя таго, у парадзе прынялі ўдзел шэсць «Іскандэраў», чатыры комплексы «Бук-М3», чатыры «Тор-М2», восем ракетных установак С-400, восем гаўбіц «Мста-С», тры «Ярсы», сем машын «Тарнада-Г», сем «Тайфун-К», тры «Тайфун-ПДВ», шэсць «Тыгр-М», дзевяць робатэхнічных комплексаў «Уран-М», чатыры машыны «Урал-63704».

Паветраная частка Парада была наогул адмененая.

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка не ішоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля пешкі ў Аляксандраўскі сад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
79
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
8
2
Бавоўна/адказаць/
09.05.2023
Адзіны танк узору 45га году, і той пагоняць адразу на перадавую. так рашыстам і трэба - будуць ведаць як суваць свой імперскі.
09.05.2023
угнаенне //     Kabzon uzo dauno pamior..
0
Железный Дровосек /адказаць/
09.05.2023
Парад позора. Вечного.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930