Знайсці
09.05.2023 / 11:234РусŁacБел

Пакуль у Маскве праходзіць парад Перамогі, Прыгожын скардзіцца, што боепрыпасы яму так і не далі

Прэс-служба кіраўніка ПВК «Вагнер» апублікавала відэа, у якім Яўген Прыгожын заявіў, што Мінабароны РФ так і не дало яго групоўцы абяцаныя боепрыпасы.

 

Яўген Прыгожын. Кадр з відэа

Прыгожын гаворыць, што УСУ «рвуць флангі» на Бахмуцкім кірунку і найбліжэйшым часам пачнуць контрнаступленне.

Падраздзяленне Мінабароны пад Бахмутам, паводле Прыгожына, кінула пазіцыі, агаліўшы фронт даўжынёй у два кіламетры.

ПВК «Вагнер» папярэдзілі, што калі яны сыдуць, гэта расцэняць як дзяржздраду. Прыгожын гаворыць, што калі так будзе далей, яны пакінуць Бахмут.

Чытайце таксама:

«Аперацыя «Бахмуцкая мясарубка» скончана». Прыгожын абвінаваціў расійскае кіраўніцтва ў бессэнсоўнасці аперацыі пад Бахмутам

«Ён мяне не зразумеў». Кадыраў відавочна не задаволены перспектывай пакласці сваё войска пад Бахмутам

Прыгожын заявіў, што вагнераўцам паабяцалі даць боепрыпасы ў неабходнай колькасці і Суравікіна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
09.05.2023
Daduc nakanec jamu boeprypacy ci Ne ? Tak rvecca u boi !
09.05.2023
Daice jamu boeprypasy !
09.05.2023
Ніколі такого не было і вось ізноў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера