Знайсці
08.05.2023 / 21:174РусŁacБел

Беларуса, якога ў Неапалі затрымаў інтэрпал на запыт беларускіх уладаў, не будуць выдаваць Мінску

Уладзіслава Гірыса затрымалі 7 лютага 2023 года ў Неапалі, куды яны з жонкай прыехалі літаральна на адзін дзень. Ордар на арышт маладога чалавека быў выдадзены беларускімі ўладамі яшчэ 1 снежня 2020-га. 8 мая стала вядома, што экстрадыцыі не адбудзецца. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. 

Уладзіслаў Гірыс

У вырашэнне пытання экстрадыцыі беларуса актыўна ўключылася Народная амбасада Беларусі ў Італіі. 

Беларус Уладзіслаў Гірыс разам з жонкай жыве ў Польшчы з 2019 года. Там у мужчыны свая фірма — ён уладальнік таксі. 

У Неапаль пара прыехала 7 лютага, на наступны дзень яны ўжо былі павінны вяртацца ў Польшчу.

«Былі ўвечары ў апартаментах. Прыйшла паліцыя, каб праверыць нейкія даныя, потым сказалі, што яго забіраюць. Надзелі на яго кайданкі і павезлі. Мяне з сабой не ўзялі, далі адрас, куды яны яго вязуць.

Паехала за імі. Але там мяне не пусцілі, вярнулася ў апартаменты. Праз пару гадзін патэлефанаваў муж, сказаў, што ў яго ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі. Я спытала, ці звязана гэта неяк з Беларуссю, ён адказаў «так». І наша размова на гэтым скончылася», — расказвала раней жонка Уладзіслава.

У жонкі Уладзіслава ёсць польскі від на жыхарства, у мужа — гуманітарная віза. 

Па словах жанчыны, апошні раз яны былі ў Беларусі ў лютым 2020-га. У Польшчы Уладзіслаў удзельнічаў у беларускіх акцыях і мітынгах.

Чытайце таксама:

У Неапалі затрымалі беларуса па запыце беларускіх уладаў. Што вядома?

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Палітзняволеную ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17
Хех/адказаць/
08.05.2023
Хватает таких владиславов, наворовавших денег в стране и сваливших на запад. Почему не написали что ему инкриминируют?;) Явно не политическую статью, т.к. Интерпол такое не пропустил бы... Любой вор теперь из Беларуси может чувствовать себя в Европе защищённым...
5
Дэмакрыт/адказаць/
09.05.2023
Добра, што НН дазваляе каментаваць і праплочаным лукашэнкаўскім сексуальным меншасцям, і звычайным беларусам.
2
Пошёл за попкорном/адказаць/
09.05.2023
Хех, Иди на хех, хех ябатьковый
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера