Знайсці
08.05.2023 / 20:401РусŁacБел

Абвешчаны збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі

7 мая стала вядома, што ў віцебскай калоніі №3 памёр блогер Мікалай Клімовіч з Пінска, вядомы як Мікалай Верасень. У гэтую калонію яго перавялі два тыдні таму. Палітзняволенаму быў 61 год.

Мікалай Клімовіч. Фота: яго старонка ў фэйсбуку

Мікалая Клімовіча асудзілі да гады калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынеслі, нягледзячы на тое, што ён меў інваліднасць II групы па сэрцы, перанесеныя цяжкую аперацыю на сэрцы і інсульт.

У апошнім слове палітвязень сказаў: «Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяц».

Мужчыну арыштавалі ў зале суда, бо да прысуду ён быў на волі.

Суддзёй па справе быў Андрэй Бычыла, пракурорам — Ілья Гузарэвіч.

Фонд «Байсол» абвясціў збор на пахаванне палітвязня. Патрэбна 4000 еўра — на пахаванне і ўшанаванне памяці Мікалая. Літаральна за некалькі гадзін беларусы сабралі траціну неабходнай сумы.

Чытайце таксама:

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Інваліда з Пінска асудзілі да калоніі за карыкатуру на Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
08.05.2023
Spaczuvaiu adnak ja nesta ni razumeiu......Ulady Vinavatyja i Panny Pahavac! Sto nitak ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930