Знайсці
08.05.2023 / 20:438РусŁacБел

Фільтр для вады, на стварэнне якога натхнілі абарыгены

Гісторыя фільтра для вады Ecofiltro, які сёння вырабляецца ў прамысловых маштабах, пачалася ў Гватэмале ў 1980-х гадах. Мэтай яго распрацоўкі было забяспечыць пітной вадой ўсе рэгіёны краіны.

Фільтр для вады Ecofiltro. Фота: ecofiltroeurope.com

Навуковец з Інстытута прамысловых даследаванняў і тэхналогій Цэнтральнай Амерыкі Фернанда Мазарыегас (Fernando Mazariegos) працаваў над праектам для Міжамерыканскага банка развіцця. Яго задачай было знайсці эфектыўны, экалагічны і эканамічны спосаб ачысткі для таго, каб забяспечыць доступ усіх ахвотных да пітной вады.

У пошуку рашэння яму дапамог жыццёвы вопыт мясцовага насельніцтва. Пасля стварэння і выпрабавання некалькіх прататыпаў быў распрацаваны варыянт, які цяпер вядомы пад маркай Ecofiltro.

У сучаснай распрацоўцы выкарыстоўваецца блок фільтрацыі, які ўяўляе сабой «кампазітны» матэрыял, утвораны з трох натуральных матэрыялаў: гліны, пілавіння і калоіднага срэбра.

Гліна стварае мікраскапічныя каналы ва ўнутраных сценках блока фільтрацыі і затрымлівае ўсе забруджвальныя рэчывы, якія існуюць у вадзе, у тым ліку цвёрдыя часціцы, бактэрыі і паразітаў.

Пілавінне ў працэсе ператвараецца ў актываваны вугаль, які пазбаўляе ад непрыемнага паху, смаку і мутнасці вады незалежна ад яе паходжання (ручай, рака, калодзеж або возера).

Калоіднае срэбра наносіцца на паверхню керамічнага фільтра пасля яго праходжання праз печ. Гэта натуральны бактэрыцыд, які выкарыстоўваецца ва ўсім свеце для ачысткі вады і не мае пабочных эфектаў. Слой срэбра працуе як другі ахоўны пласт, які нейтралізуе забруджаныя рэчывы.

Чыстая вада збіраецца ў эмаліраваную пасудзіну, з якой затым падаецца праз кран. 

Першапачаткова кампанія вырабляла фільтры для выкарыстання ў прамысловых і камерцыйных мэтах. У 2000 годзе была заснаваная некамерцыйная арганізацыя, якая ў 2009 годзе запусціла праграму «Social Business Model», якая накіраваная на барацьбу з праблемай доступу да чыстай вады ў розных краінах.

Яна заснаваная на ідэі сацыяльнага прадпрымальніцтва, якая прадугледжвае камбінацыю камерцыйнай дзейнасці і сацыяльнай місіі. На практыцы гэта значыць продаж прадукту з прыбыткам, які выкарыстоўваецца для пашырэння доступу да чыстай вады ў бедных і аддаленых раёнах.

Фільтр прадаецца ў развітых краінах (там яго кошт даходзіць да 180 еўра), а грошы ад продажу накіроўваюцца на выраб і пастаўку Ecofiltro па зніжаных коштах ці бясплатна ў раёны, якія адчуваюць праблемы з доступам да пітной вады.

Прынцып працы Ecofiltro заснаваны на простым і эфектыўным метадзе фільтрацыі, які робіць яго даступным для выкарыстання ў розных умовах.

Фільтр прыдатны для шматразовага выкарыстання. Вытворцы рэкамендуюць яго чысціць раз на шэсць месяцаў. Тэрмін службы аднаго фільтруючага кампанента складае два гады.

Ён таксама экалагічна бяспечны, бо не выкарыстоўвае хімічныя рэчывы для ачысткі, і можа быць выкарыстаны ў якасці альтэрнатывы бутыляванай вадзе, што змяншае колькасць выкінутых пластыкавых бутэлек.

Чытайце яшчэ:

Металы, бактэрыі і рэшткі пластыку. Вось чаму лепей не піць вады ў бутэльках

Тры рэцэпты, як пазбавіцца смуроду з ракавіны

Створаны графенавы фільтр, які можа ачысціць нават марскую ваду

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
0
Чытай артыкул/адказаць/
09.05.2023
Ілан Менск, "Фільтр прадаецца ў развітых краінах (там яго кошт даходзіць да 180 еўра), а грошы ад продажу накіроўваюцца на выраб і пастаўку Ecofiltro па зніжаных коштах ці бясплатна ў раёны, якія адчуваюць праблемы з доступам да пітной вады."
0
Ілан Менск/адказаць/
09.05.2023
Чытай артыкул, перакладаю на чалавечую мову тое, што пан толькі што працытаваў: фільтр не вытрымлівае канкурэнцыі сярод больш танных аналагаў, таму была абрана іншая мадэль распаўсюду.
0
Нейкі/адказаць/
09.05.2023
Ілан Менск, гэта тычыцца абсалютнай большасьці тавараў, у тым ліку й больш танных аналагаў гэтага фільтра. Бо розныя рынкі маюць розныя магчымасьці, і сваю ўласную спецыфіку. У выпадку з гэтай прыладай, іншага шляху й быць ня можа, бо нейдзе людзі застануцца пазбаўленымі магчымасьці піць чыстую ваду, што патэнцыйна прывядзе да праблемаў глябальных, праз распаўсюд захворваньняў(мы ж памятаем прыклад зь лятучымі мышамі). Нехта думае больш прагрэсіўна. Так, нейдзе заплацяць 180 еўра, што для большасьці там грошы не вялікія, але ў цану ўключана й бясьпека таго заможнага рэгіёна... Ну, вось вам іншы пераклад на чалавечую мову таго, што пан працытаваў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930