Знайсці
08.05.2023 / 15:207РусŁacБел

Расіяне папалі ў склад з гуманітарнай дапамогай у Адэсе. Згарэла ўсё

У выніку расійскага абстрэлу Адэскай вобласці ў нядзелю быў разбураны склад з гуманітарнай дапамогай Чырвонага Крыжа, аказанне дапамогі прыпыненае, паведамляе «Украінская праўда».

Знішчаны склад Чырвонага Крыжа ў Адэскай вобласці. Фота: Чырвоны Крыж

«У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці 7 мая цалкам разбуранае арандаванае складское памяшканне Адэскай абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Украіны плошчай 1000 кв.м. Пажар цалкам знішчыў гуманітарную дапамогу для Адэскай вобласці, якая знаходзілася на складзе», — гаворыцца ў паведамленні.

На шчасце, у момант ракетнага ўдару прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа на месцы не было. Выдача гуманітарнай дапамогі і дзейнасць некаторых праектаў Адэскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Украіны прыпыненая.

Чырвоны Крыж таксама паведаміў, што з-за ракетнага абстрэлу Мікалаеўскай вобласці 7 мая пашкоджанні атрымаў мабільны шпіталь Мікалаеўскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Украіны.

У выніку ўдару частка медыцынскага абсталявання, тэхнічных сродкаў і мэблі, якія там знаходзіліся, сталі непрыдатнымі для далейшага выкарыстання.

Чытайце таксама:

За ноч над Кіевам збілі 30 беспілотнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Нехлябич/адказаць/
08.05.2023
Пень, а ты решил что нет?
1
Пень/адказаць/
08.05.2023
Axel Justas, падобна, што захопнікі ня здольныя адсочваць лягістыку паставак ваеннай тэхнікі ды абсталяваньня Ўкраіне, таму лупяць па ўсім, што патэнцыйна можа з'яўляцца пляцоўкай у лягістычным ланцугу паставак на тэрыторыі Ўкраіны. Адмыслова біць ракетамі па аб'екце заведама невайсковага прызначэньня рашысты ня будуць, ня той у іх цяпер час, сродкі маюць ня ў той колькасьці...
08.05.2023
Захопнiкi здольныя бiць толькi по цывiлным.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера