Знайсці
09.05.2023 / 20:591РусŁacБел

Амерыканскі стартап створыць 3D-мапы ўсёй паверхні Зямлі

«Рой» спадарожнікаў будзе выкарыстоўваць тэхналогію LiDAR для стварэння трохмерных мап планеты, што можа аказацца карысным для фермераў і гарадскіх планіроўшчыкаў.

Ілюстрацыя: NUVIEW

Сучасныя спадарожнікі, якія ўжо знаходзяцца на арбіце Зямлі, у значнай ступені забяспечваюць двухмерны выгляд нашай планеты для шматлікіх электронных мап і падобных праграм. Кампанія NUVIEW з Фларыды спадзяецца змяніць гэта, выкарыстоўваючы групоўку спадарожнікаў для стварэння 3D-мап усёй паверхні планеты. Для ажыццяўлення сваіх амбіцыйных планаў кампанія плануе выкарыстоўваць тэхналогію LiDAR.

LiDAR — што расшыфроўваецца як Light Detection and Ranging — выкарыстоўвае імпульсныя лазеры для вымярэння адлегласці шляхам вызначэння часу, неабходнага для вяртання адлюстраванага святла ў прыёмнік. Да гэтага часу для складання мап зямной паверхні пры дапамозе LiDAR выкарыстоўваюць у асноўным беспілотнікі або самалёты. Апарат ICESat-2, які быў запушчаны NASA ў 2018 годзе для вымярэння вышыні ледзянога покрыва ў Арктыцы, з'яўляецца адным з невялікай колькасці спадарожнікаў, якія выкарыстоўваюць LiDAR з арбіты.

У выніку толькі каля 5 адсоткаў зямной сушы былі нанесеныя на мапу з дапамогай LiDAR. Але дзякуючы нядаўнім тэхналагічным інавацыям, а таксама развіццю касмічнай індустрыі, якая дазваляе атрымаць лепшы і таннейшы доступ да арбіты, NUVIEW змог распрацаваць групоўку з 20 спадарожнікаў, на якіх можа працаваць LiDAR.

Стартап сцвярджае, што іх спадарожнікавая групоўка будзе збіраць даныя больш чым у сто разоў хутчэй, чым іншыя сучасныя камерцыйныя сродкі. Кампанія прагназуе вялікі попыт на свае даныя, якія, напрыклад, могуць быць карыснымі для аптымізацыі ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур і выкарыстання вады, а таксама для стварэння больш эфектыўнага і ўстойлівага асяроддзя для гарадоў пры планаванні гарадской забудовы.

Пакуль незразумела, калі NUVIEW плануе запусціць свой спадарожнікавы рой на арбіту, але кампанія сцвярджае, што ў яе ўжо ёсць кантракты на 1,2 мільярда даляраў з патэнцыйнымі кліентамі на яе даныя.

Чытайце таксама:

У Еўропе распрацоўваюць гіпергукавы самалёт, які зменіць пасажырскую авіяцыю

Навукоўцы NASA здабылі кісларод з імітацыі месяцовага грунту

Стартап Transcend рэкламуе «экалагічныя пахаванні»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Рамка/адказаць/
09.05.2023
Па такіх мапах прасцей пракладаць шлях для баявых ракет
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930