Знайсці
07.05.2023 / 21:2810РусŁacБел

Генпракурор Швед: Прозвішчы тых, хто звяртаўся ў камісію, анансаваць не буду. Іх за мяжой запалохваюць

Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што ў камісію па вяртанні паступіла больш за 70 зваротаў.

Скрын відэа АНТ

На першым пасяджэнні камісіі ўжо прыняты шэраг рашэнняў, заявіў ён у эфіры АНТ.

«Я не буду казаць пра лічбы і анансаваць нейкія прозвішчы. Гэтага нельга рабіць, таму што мы дакладна ведаем, што гэтыя асобы за мяжой апрацоўваюцца актыўна, некаторых з іх запалохваюць, каб яны не прыязджалі сюды», — знайшоў тлумачэнне Швед таму, што ў камісію не звяртаюцца актыўна.

«Упэўнены, прыйдзе час, калі людзі прыедуць, спакойна тут будуць жыць. У сродкаў масавай інфармацыі будзе магчымасць пагутарыць і з першых вуснаў даведацца, як гэта ўсё было», — сказаў генпракурор, відаць, намякаючы на тое, што па вяртанні людзей будуць прымушаць даваць інтэрв'ю дзяржСМІ.

Чытайце таксама:

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мікола)))/адказаць/
08.05.2023
Пасьля кейса з Пратасевічам ніхто туды зьвяртацца ня пойдзе. Дый сама камісія працуе не зь вялікага гуманізму, а каб выканаць даручэньне зьверху.
0
Клоўн у пагонах/адказаць/
08.05.2023
Прозвішчы я вам не назаву, бо вы ж тады лёгка зможаце праверыць нашу хлусню...
0
Питон/адказаць/
08.05.2023
запалоханы, стер когда лизал 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера