Знайсці
07.05.2023 / 19:564РусŁacБел

Контрнаступленне Кіева можа адкрыць шлях да перамоў з Расіяй пры ўдзеле Кітая — WSJ

За перамовы Масквы і Кіева выступаюць ключавыя прадстаўнікі Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома, у той жа час у Дзярждэпе і ЦРУ настроеныя больш скептычна і чакаюць украінскага наступу, кажуць крыніцы Wall Street Journal.

Фота: Мінабароны Украіны

Вытрымкі з артыкула пераказвае РБК.

Запланаваны Украінай наступ можа адкрыць дарогу да перамоў Кіева з Масквой да канца года, пасадзіць Расію за стол перамоў можа Кітай, распавялі Wall Street Journal чыноўнікі ў ЗША і ЕС на ўмовах ананімнасці.

«Гатоўнасць спрыяць перамовам і знайсці Кітаю ролю ў іх паказвае зрух у мысленні Захаду, асабліва ў ЗША, якія скептычна ставіліся да ўключэння Пекіна, улічваючы падтрымку Масквы Кітаем. <…> Гэты падыход заснаваны на ўяўленні, што ні адзін з бакоў [канфлікту] не здольны працягваць змагацца бясконца і што неабходна выпрабаваць, наколькі Пекін гатовы адыграць ролю ў мірных перамовах», — гаворыцца ў артыкуле.

Зацікаўленасць ЗША ў перамовах збліжае краіну з некаторымі краінамі Еўропы, якія хочуць завяршыць канфлікт або знізіць яго інтэнсіўнасць.

Са слоў неназваных еўрапейскіх чыноўнікаў, ключавыя прадстаўнікі ў Радзе нацбяспекі ЗША выступаюць за перамовы, у той час як Дзярждэп і ЦРУ настроеныя больш скептычна і хочуць убачыць, як будзе праходзіць украінскі наступ.

ЗША выразна заявілі, што будуць працягваць падтрымліваць Украіну, паведаміў выданню прадстаўнік Рады нацбяспекі Белага дома Адам Ходж. Дзярждэп і ЦРУ не адказалі на запыт газеты.

Чытайце таксама:

«Аперацыя «Бахмуцкая мясарубка» скончана». Прыгожын абвінаваціў расійскае кіраўніцтва ў бессэнсоўнасці аперацыі пад Бахмутам

Украіна пагружае Расію ў «туман вайны», украінцы вялікія майстры ў гэтым — Le Monde

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
Common sense /адказаць/
07.05.2023
WSJ превращается в аналог Фокс ньюс,что в общем не удивительно учитывая,что у них один владелец. Никаких свидетельств,кроме русских хотелось,о том что кто-то хочет переговоров. Кроме конечно переговоров о репарациях и отводе российских войск
0
крокус/адказаць/
07.05.2023
думаю Украіна пойдзе стандартна - на Мелітопаль
1
Аптымізм/адказаць/
08.05.2023
Украінскі сцяг у Белгарадзе і Растове, а Кітай хай ідзе сібірскім лесам. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930