Знайсці
07.05.2023 / 19:2110РусŁacБел

Крысціна Ціманоўская расказала, колькі зарабляе і чаму наўрад ці вернецца выступаць за Беларусь

Бягуху запрасілі прайсці дэтактар хлусні ў эфіры «Белсата» і задалі нязручныя пытанні.

Скрын відэа перадачы «Шчыра кажучы» 

У Крысціны Ціманоўскай спыталі, ці пагадзілася б яна вярнуцца ў Беларусь зараз пры ўмове заробку 15 тысяч даляраў. Тая адказала, што не.

«Калі казаць толькі пра спорт, узяць суму: кантракты, спонсары плюс заробак на камерцыйных спаборніцтвах, — то гэта сума, большая за 15 тысяч даляраў», — дадала яна пра свой заробак цяпер.

Ціманоўская кажа, што нават калі б улада ў Беларусі змянілася найбліжэйшым часам, яна не стала б выступаць за Беларусь. Бягуха тлумачыць: па правілах, калі змяняеш спартовае грамадзянства, ёсць трохгадовы каранцін на выступленні. У Крысціны ён скончыцца праз год і некалькі месяцаў.

«Мне будзе 26. Калі ўявім, што ў наступным годзе ў Беларусі змяняецца ўлада і нам трэба вярнуцца, я вяртаюся і зноў падаю запыт на змену спартовага грамадзянства. І мне зноў прысуджаюць каранцін тры гады. І ў выніку я з яго выйду ў 30-гадовым узросце, калі кар'ера ўжо будзе ісці да заканчэння, і ў суме атрымаецца, што шэсць год я проста страчу».

Ліст за сумленныя выбары Ціманоўская падпісала, ужо калі прыехала ў Польшчу. На тое ў яе былі прычыны.

«Наконт гэтага ў нас былі сур'ёзныя высвятленні адносін у маёй сям'і. Я проста паабяцала бацькам не падпісваць, бо там былі розныя моманты, калі мама магла страціць працу, бацька ў мяне інвалід, ён не працуе. Што я магла зрабіць? Я магла толькі ў той сітуацыі падтрымаць сваю сям'ю і не зрабіць яшчэ горш, бо мама і так цягнула ўсіх на сабе», — падзялілася спартоўка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
21
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
4
6
Беларуская культура/адказаць/
08.05.2023
АХахахахах, адкрыў інтэрвю, канешня ж, ей пытанні задаюць на беларускай, а гэта ганебніца Ціманоўская нават не здольная адказаць на беларускай.
Цікава, ў школе яны спортам займалася і прагулівала бел мову?
0
Захар П/адказаць/
08.05.2023
За такую прибавку к зп я бы тоже свалил
08.05.2023
А у Белврусі плацілі ёй сто дкляраў як Качанава кажа гасударавым людзям. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930