Знайсці
07.05.2023 / 18:4612РусŁacБел

Прадстаўніца Кабінета Вольга Гарбунова пра смерць палітвязня: Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?

Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, якая займаецца пытаннямі палітвязняў, выказалася пра смерць палітзняволенага з інваліднасцю Мікалая Клімовіча і пра забарону на прыём медыкаментаў для вязняў у СІЗА.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Сёння стала вядома пра смерць палітвязня Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі № 3. Яго асудзілі на год пазбаўлення волі за карыкатуру на чалавека, які захапіў уладу ў Беларусі. Мікалая пазбавілі волі, нягледзячы на тое, што ў яго інваліднасць 2-й групы па сэрцы. Яму быў 61 год. Нашыя спачуванні родным і блізкім Мікалая.

Рэжым выкрадае і забівае людзей. Плюе на нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Абмяжоўвае доступ да медыцынскай дапамогі, выкарыстоўвае прымусовую працу на шкодных вытворчасцях, не забяспечвае нармальным харчаваннем, практыкуе катаванні і гвалт, — каментуе Вольга Гарбунова. —

Учора стала вядома, што ў СІЗА перасталі прымаць медыкаменты (акрамя вітамінаў і імпартнага інсуліну); гэта мэтанакіраваныя катаванні, жаданне прычыніць максімальную шкоду людзям, жыццё і здароўе якіх з прычыны хранічных захворванняў залежаць ад прыёму розных лекаў, якіх няма ў аптэчках пенітэнцыярнай сістэмы.

Апошнія месяцы родныя палітвязняў, адвакаты і праваабарончыя арганізацыі паведамлялі пра тое, што вялікая колькасць палітвязняў аказалася без сувязі са знешнім светам. Гэта форма катавання, пры якой блізкім зняволеных не даецца ніякай інфармацыі пра стан здароўя і іншыя абставіны, няма доступу адваката, заблакавана перапіска. Міжнароднае права змяшчае абсалютную забарону на ўтрыманне асоб, пазбаўленых волі, без сувязі са знешнім светам.

Але злачынцам у пагонах ужо даўно не да законаў.

Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?

І ўсё ж ведайце, што смерць Мікалая Клімовіча і кожны падобны выпадак будуць расследаваныя, і ўсе, хто мае дачыненне да злачынства, стануць перад судом».

Чытайце таксама:

У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч

Палітзняволеную ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык — праваабаронцы

Вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА, па новым указанні забаронена перадаваць і дасылаць медыкаменты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
6
2
Ольге Горбуновой/адказаць/
08.05.2023
Да никогда. И что вы на это ответите?
2
не такі як ёсць/адказаць/
08.05.2023
Калматы Вожык, як зручна: і вінаватыя знайшліся-‘’забітыя калкаснікі’’, а галоўнае не вы-высокаадукаваны інтэлегент з Менску ў сёмым пакаленні, і выйсце ёсць-Украіна/НАТА/хто-небудзь вас уратуе, а галоўнае-самому нічога рабіць не трэба.
0
Woodoo Cult/адказаць/
11.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930