Знайсці
07.05.2023 / 13:077РусŁacБел

Блогер Аляксандр Кабанаў далучыўся да «Байпола»

Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў, які ў снежні вызваліўся пасля трохгадовага тэрміну, далучыўся да каманды былых сілавікоў «Байпол». Пра гэта каманда абвясціла ў сваім канале.

 Аляксандр Кабанаў. Скрын відэа

«Наша каманда робіцца больш народнай! Радыя вітаць у нашых шэрагах «народнага рэпарцёра» — былога палітвязня Аляксандра Кабанава. Ён узначаліць кірунак працы «Байпола» з медыя — яшчэ адзін важны сегмент барацьбы ў сучасных рэаліях», — паведаміў «Байпол».

Аляксандр Кабанаў выйшаў з калоніі на волю ў снежні мінулага года. 14 красавіка 2021-га ён быў разам са сваім калегам Сяргеем Пятрухіным асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі, абвінавачваўся ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады». 

Затрымалі Кабанава 17 чэрвеня 2020 года падчас выбарчай кампаніі. Ён быў прэс-сакратаром ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Спачатку яму далі 15 сутак, а пасля так і не выпусцілі. 

У студзені 2023 года ён з’ехаў з краіны.

Чытайце таксама:

Аляксандр Кабанаў расказаў пра сутычкі з Ціханоўскім, агента, які ледзь не сарваў збор подпісаў, і трэш у калоніі. Новы выпуск «Ток»

Кабанаў расказаў, як падчас выбараў вылічыў агента ў ініцыятыўнай групе Ціханоўскай

Ці мог быць Ціханоўскі праектам Крамля? Разважае блогер Кабанаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.05.2023
ии, ладна блогера, штучны інтэлект ужо цяпер можа замяніць так званага прэзідэнта Беларусі, каторы ўжо "бла-бла" нават не выцягвае, не гаворачы пра ўсё іншае.
1
Балабол/адказаць/
07.05.2023
-, калі вам гэтыя структуры не падабаюцца, рабіце нешта без іх. Альбо стварыце альтэрнатыўныя структуры, без Азарава. Ці вы ўсяго толькі чарговы "аналітык на канапе"?
0
Рома/адказаць/
08.05.2023
Нешта спрачаўся з Кабанаввм у фейсбуку, склалася ўяўленне што палітычны папуліст. Таму на мой густ bypol больш губляе рэпутацыйна. Але поспехаў!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера