Знайсці
07.05.2023 / 08:532РусŁacБел

Украінскае кіраўніцтва асцерагаецца, што контрнаступленне можа не апраўдаць надзей партнёраў

Найвышэйшыя службовыя асобы Украіны спрабуюць знізіць узровень чаканняў, баючыся, што вынік контрнаступлення можа не апраўдаць надзей саюзнікаў. Пра гэта піша выданне The Washington Post , якое пагутарыла з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым. 

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

У інтэрв'ю WP на мінулым тыдні Аляксей Рэзнікаў заявіў, што «чаканні ад нашай контрнаступальнай аперацыі пераацэнены ў свеце», пераказвае «УП».

«Большасць людзей чакаюць чагосьці вялізнага», — сказаў ён. На яго думку, гэта можа прывесці да «эмацыйнага расчаравання».

«Падрыхтоўка да контрнаступлення, дэталі якога застаюцца ў таямніцы, паставіла ўкраінскіх чыноўнікаў перад складаным пытаннем: які вынік будзе дастатковым, каб зрабіць уражанне на Захад, асабліва на Вашынгтон?

Некаторыя асцерагаюцца, што, калі ўкраінцы пацерпяць няўдачу, Кіеў можа страціць міжнародную вайсковую дапамогу або сутыкнуцца з новым ціскам з патрабаваннем уступіць у перамовы з Масквой. Такія перамовы амаль напэўна будуць уключаць расійскія патрабаванні аб здачы суверэннай тэрыторыі, што Украіна называе непрымальным», — піша WP.

«Я веру, што чым больш перамог у нас будзе на полі бою, шчыра кажучы, тым больш людзей будзе верыць у нас, а гэта азначае, што мы атрымаем больш дапамогі», — сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю выданню.

Як адзначае WP, часткова завышаныя чаканні абумоўлены папярэднімі перамогамі Украіны на полі бою: спачатку прадухіленнем спробы Расіі захапіць Кіеў, а затым выцясненнем акупантаў з апорных пунктаў падчас нечаканых нападаў у Харкаўскай і Херсонскай абласцях.

«Мы натхнялі, таму што лічылася, што мы падзём на працягу 72 гадзін», — сказаў Рэзнікаў. Але, паводле яго слоў, улічваючы досвед, партнёры зараз маюць «агульныя чаканні, што Украіна зноў дасягне поспеху».

Паводле яго, заходнія партнёры сказалі яму, што зараз ім патрэбны «наступны прыклад поспеху, таму што мы павінны паказаць яго нашым людзям».

Рэзнікаў распавёў WP, што «першае штурмавое злучэнне» Украіны гатова да пачатку аперацыі больш чым на 90%, але некаторыя падраздзяленні ўсё яшчэ працягваюць навучанне за мяжой.

Па словах Зяленскага, ён будзе лічыць поспехам дэакупацыю любых украінскіх тэрыторый.

«Я не магу вам сказаць, якія гарады, якія межы для нас з'яўляюцца значным поспехам, а якія — сярэднім… толькі таму, што не хачу рыхтаваць Расію да таго, як, у якіх кірунках, дзе і калі мы будзем [наступаць]», — сказаў ён.

У ідэале, паводле Рэзнікава, контрнаступленне дасць магчымасць не толькі вызваліць вёскі і гарады, але і «перарэзаць матэрыяльна-тэхнічныя ланцугі [расійскіх] войскаў» і «зменшыць іх наступальную здольнасць».

Украіна таксама просіць даць ёй узбраенне для нанясення ўдараў на вялікія адлегласці, піша WP. Партнёры Кіева ўжо даўно выказваюць асцярогі, што такое ўзбраенне можа быць выкарыстана для нанясення ўдараў па тэрыторыі РФ, што патэнцыйна можа справакаваць маштабную эскалацыю з боку Масквы. Але адсутнасць такога ўзбраення ставіць Украіну ў вельмі нявыгаднае становішча, заявіў Зяленскі.

«Я не зусім разумею, скажу вам шчыра, чаму мы не можам атрымаць дальнабойную артылерыю», — сказаў ён, запэўніўшы, што Украіна не будзе выкарыстоўваць такое ўзбраенне для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі, чаго асцерагаюцца некаторыя саюзнікі.

Па словах Зяленскага, менавіта з-за недахопу дальнабойнай артылерыі ўкраінскія войскі пасля вяртання Херсона не змаглі выцесніць расійскія войскі з тэрыторыі, якую яны кантралююць на левым беразе Дняпра.

«Яны могуць забраць адтуль войскі і перакінуць іх на ўсход ці на поўдзень. І ўсё роўна яны падмацоўваюцца. Чаму? Таму што яны ведаюць, што мы не можам да іх дастаць… і мы пакутуем кожны дзень, таму што яны маюць магчымасць страляць па нашых людзях», — сказаў Зяленскі.

«Яны адвялі ўсе свае камандныя пункты, склады паліва, склады боепрыпасаў больш як на 120 кіламетраў. Таму нам трэба нешта цікавае з далёкасцю дзеяння 150 кіламетраў. Ім стала больш складана лагістычна. Але нам трэба адкідаць іх усё далей і далей», — дадаў Рэзнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
7
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
07.05.2023
"Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў"
гэта хто? гэта во гэты во, што ў вясёленькім худзі?
"паставіла ўкраінскіх чыноўнікаў перад складаным пытаннем: які вынік будзе дастатковым, каб зрабіць уражанне на Захад, асабліва на Вашынгтон?"
то бок у рэзнікава задача адна - зрабіць уражанне на вашынгтон? я правільна зразумела?
07.05.2023
Вашынгтон пост пераўтвараецца ў філіял Раша тудэй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031