Знайсці
07.05.2023 / 16:0110РусŁacБел

Што звязвае Юлію Высоцкую з Беларуссю? Нашмат больш, чым вы думаеце

Юлія Высоцкая вось ужо дваццаць гадоў вядзе кулінарную тэлепраграму «Ямо дома!». З таго часу яна замацавалася ў свядомасці тэлегледача як дасведчаны і крэатыўны кулінар. Але апошнія тыдні ў сеціве вірусяцца кавалкі перадачы, дзе ў вядоўцы, мякка кажучы, стравы не вельмі ўдаліся.

Скрыншот відэа з ютуб-блога Юліі Высоцкай

Не ўсе ведаюць, што пэўны час жыццё і кар'ера Высоцкай былі звязаны з Беларуссю: яна вучылася ў Мінску, працавала на тэлебачанні і нават была голасам мінскага метро.

Юлія Высоцкая вырасла ў сям’і вайскоўца, таму яе дзяцінства прайшло ў пастаянных раз’ездах. Пасля заканчэння вучобы ў Баку дзяўчына, якая з дзяцінства марыла стаць актрысай, вырашыла паступаць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер гэта Акадэмія мастацтваў). 

Скрыншот відэа з ютуб-блога Юліі Высоцкай

У той год у інстытуце не набіралі рускамоўнай групы, а Высоцкая не валодала беларускай мовай. Але таленавітую дзяўчыну ўзялі, і ўжо першую сесію яна здавала па-беларуску.

Ва ўніверсітэце Высоцкая фіктыўна выйшла замуж за акцёра Анатоля Ката. Гэта было патрэбна, каб атрымаць беларускае грамадзянства і працаваць у Тэатры імя Янкі Купалы.

Менавіта ў галоўным беларускім тэатры актрыса ўпершыню выйшла на вялікую сцэну. У 1992-м студэнтка тэатральнага інстытута дэбютавала ў кіно.

Руская дзяўчына настолькі добра авалодала беларускай мовай, што нават стала голасам Мінскага метрапалітэна. Пра гэта яна расказвала ў сваім відэаблогу. Але, мяркуючы па ўсім, голасам Высоцкай мінскае метро гаварыла нядоўга.

Таксама ў Мінску пачалася і яе тэлевізійная кар’ера. Высоцкая была адной з вядоўцаў праграмы «Абібок», якая ўяўляла сабой дайджэст культурнага жыцця за тыдзень. 

Рэжысёр Іван Пінігін прыдумаў для дзяўчыны псеўданім Юлія Карусель.

Праграма, дарэчы, таксама выходзіла па-беларуску.

Амбіцыі таленавітай актрысы яўна не абмяжоўваліся Беларуссю. У 1996 годзе яна пазнаёмілася са знакамітым кінарэжысёрам Андрэем Канчалоўскім, які закахаўся ў маладую дзяўчыну. Праз два гады яны пажаніліся і жывуць разам дагэтуль. У іх двое дзяцей.

Акрамя сваёй тэлеперадачы, Высоцкая грае ў фільмах свайго мужа. У 2018 годзе яна атрымала званне заслужанай артысткі Расіі.

Нягледзячы на вядомасць у Расіі, яна прызнаецца, што ў Беларусі яе ўспрымалі і ўспрымаюць як сваю.

@nashaniva Што звязвае Юлію Высоцкую з Беларуссю? Нашмат больш, чым вы думаеце! Які з фактаў вас уразіў найбольш — напішыце ў каментарах #беларусь#мінск#минск#юлиявысоцкая#высоцкая#беларускамоўнытыкток#тыкток#нашаніва♬ оригинальный звук - Наша Ніва

Чытайце таксама:

Былая актрыса Купалаўскага ўжо 20 гадоў вядзе кулінарнае шоу. Але цяпер сацсеткі ўгараюць з ВІДЭА яе кухарства

БРСМ запусціў флэшмоб з праслаўленнем чырвона-зялёнай сімволікі. Моладзь умяшалася — і флэшмоб пайшоў не туды

Скандал: блогерка з Баранавічаў знялася ў непрыстойнай позе на магіле славутага музыканта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
08.05.2023
Улад, ды такіх носьбітаў беларускасьці, якія бяз гугла, як той казаў, "ні бэ, ні мя, ні кукарэку", плойма й болей, але іншым закідваюць, во.
0
антикухня/адказаць/
09.05.2023
Оой... сёння разбор ейных "кулінарных" "палётаў" трохі паглядзела... гэта жэсць... як людзі маглі гэта гадамі глядзець і не заўважаць, наколькі ўсё цяп-ляп?
0
антикухня/адказаць/
09.05.2023
Улад, паходу) проста вывучыць мову недастаткова, каб быць беларускай...
бачыць бог) я ні разу, не бачыла ейныя кулінарныя шоу да сённяшняга дня

сказаць, што гэта поўны π - гэта мала сказаць)

але ў мяне зноў жа пытанне - як? ну як!? народ, які сядзеў, утаропіўшыся ў тэлікі, мог весціся на такі нічым не прыкрыты лахатрон і развод?


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера