Знайсці
06.05.2023 / 20:391РусŁacБел

Мінсельгасхарч зменшыў мінімальныя экспартныя цэны

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змяніла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дамовах. Зроблена гэта пастановай міністэрства ад 5 мая 2023 года № 54, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Фота ілюстрацыйнае

Ніжні парог цэн, якія тычацца паставак сельгаспрадукцыі ў Расію, не змяніўся. А вось на большасць тавараў, якія экспартуюцца ў іншыя краіны, яны зменшыліся.

Напрыклад, мінімальная цана на сметанковае масла з утрыманнем малочнага тлушчу 80% і больш зменшылася да 5,45 даляра за 1 кг. Толькі для Ізраіля і Азербайджана цана засталася на ўзроўні 6 даляраў за 1 кг.

Ніжні парог цаны на сметанковае масла з утрыманнем малочнага тлушчу больш за 72 %, але менш за 80%, паменшыўся да 4,8 даляра за 1 кг. Толькі для Азербайджана яна па-ранейшаму засталася на ўзроўні 5,2 даляра за 1 кг.

Мінімальныя цэны на мяса маладняка буйной рагатай жывёлы зменшыліся да 3,9 даляра за 1 кг, на мяса ж дарослых жывёл — да 3,8 даляра за 1 кг. Цяпер яны аднолькавыя для ўсіх краін, апрача Расіі.

Папярэдняе змяншэнне Мінсельгасхарчам экспартных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю было зусім нядаўна — 12 красавіка.

Чытайце таксама:

Зменшылі цэны на беларускія малочныя прадукты, якія пастаўляюцца за мяжу. Прытым даволі значна

Беларуская эканоміка пайшла ў рост, але «мабілізацыйныя падыходы» захаваюцца

Транзіт беларускіх угнаенняў праз Расію вырас у 18 разоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
06.05.2023
А колькі каштуе для насельніцтва ў краіне? 5,45$*2,82=15,37руб./5=3,07 за пачак вагой 200гр (але амаль ўсё масла па 180гр). Зразумела, лагістыка, нешта зарабіць гандлярам трэба. Не, масла ў нас дарагое, з такімі буйнымі надоямі малака не павінна яно так каштаваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930