Знайсці
06.05.2023 / 18:2973РусŁacБел

Шанцы выжывання прапагандыста Прылепіна 50/50 — Brief

З'явілася новая інфармацыя пра стан адыёзнага расійскага прапагандыста Захара Прылепіна, якога сёння падарвалі ў машыне ў Ніжагародскай вобласці.

Як паведамляе канал «РЕН ТВ», у Прылепіна цяжкая спалучаная траўма, кантузія абодвух лёгкіх, мінна-выбуховае раненне і шматлікія пераломы ды ўдары. Прапагандыст нібыта паступіў у бальніцу ў свядомасці, яму робяцца аперацыі.

Шанцы на тое, што Прылепін выжыве, нібыта 50 на 50. «Вельмі сур'ёзныя траўмы. Эвакуацыі ў Маскву пакуль не падлягае. Усё вырашыцца на працягу сутак», — паведаміла выданню Brief крыніца ў структуры аховы здароўя Ніжагародскай вобласці.

Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.

Пры выбуху аўтамабіля загінуў яго кіроўца, таксама расійскі прапагандыст, Прылепін атрымаў раненні. СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт». Паведамілі нават, што ўжо затрыманы адзін падазраваны.

Чытайце таксама:

Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны Прылепіна

«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2
1
Карма/адказаць/
07.05.2023
3 девицы под окном пряли по3%дно Вечерком, ну тады ты проста не разумееш майго тэзису. Так таксама бывае - лепей далей чытай казки (и не тольки Пушкина, а таксама беларуских письменникау, спрабуй пазнаемицца с творчасцю К. Крапивы, некаторыя творы напэуна даш рады зразумець).
0
стоп рашизм/адказаць/
07.05.2023
Карма, что и требовалось доказать - повторять рашистские наратиавы, вам не нужны ни ссылки, ни факты и доказательства - вы решили сразу постить бред на десятки комментариев. А как речь зашла про изучение международных актов и конвенций, так сразу «скинь ссылки». А это собственно и показывает ваш уровень и умение вести дискуссию. Сначала потратьте свое время и изучите, а уж затем приступайте к флуду по отбеливанию рашистских преступлений, и очернению действий украинских ДРГ по уничтожению оккупантов.
0
стоп рашизм/адказаць/
07.05.2023
Карма, перед тем как ссылаться на международное право, вам следовало бы его изучить
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930