Знайсці
06.05.2023 / 18:0112РусŁacБел

Савецкі герб на статуі «Бацькаўшчына-маці» ў Кіеве заменяць на трызубец

Па словах міністра культуры Украіны ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону, пачатковая стадыя замены савецкага герба на ўкраінскі трызубец на сусветна вядомай статуі «Бацькаўшчына-маці» ўжо пачалася.

Скульптура «Бацькаўшчына-маці». Фота: Wikimedia Commons

Цяпер рыхтуецца праектная дакументацыя, каб зразумець, якім чынам і як лепш дэмантаваць з твора манументальнага мастацтва савецкі герб.

Вялізная статуя «Бацькаўшчына-маці» размешчаная ў Кіеве на высокім правым беразе Дняпра, на тэрыторыі Нацыянальнага музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне. Яна была адкрытая ў 1981 годзе і з'яўляецца самай высокай манументальнай скульптурай у Еўропе. Аўтар манумента — украінскі скульптар Васіль Барадай.

Чытайце таксама:

Міністр культуры Украіны выключыў дэмантаж манумента «Бацькаўшчына-маці» ў Кіеве

У Чарнігаве перайменавалі 37 вуліц і завулкаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю

Ва Украіне вярнулі гістарычную назву гораду Наваград-Валынскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юрась/адказаць/
07.05.2023
Valadzimir,що ти мелеш лукашист? тую перамогу здабилі солдати з 12 республік СССР,а камунякі сиділи в тилу і в заградзагонах. а війну розпочали комунякі з нацистами
0
Гістарычны факт /адказаць/
07.05.2023
Valadzimir, «Расейскія камуністы» ня маюць манаполіі на перамогу ў Другой сусьветнай вайне. Перамога была подзьвігам шматнацыянальнага Савецкага Саюза на Ўсходзе й ягоных заходніх саюзьнікаў на Захадзе, Афрыцы й Ціхім акіяне. Гэта гістарычны факт, а не савецкая міталёгія.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
08.05.2023
За Свабоду!

Сирия, Иран, дыктатары, все с невероятными теперь ясно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера