Знайсці
06.05.2023 / 16:202РусŁacБел

ЗША ўпершыню перададуць Тайваню зброю па паскоранай працэдуры

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна рыхтуе для Тайваня пакет узбраенняў коштам 500 мільёнаў даляраў, выкарыстоўваючы механізм паскоранай перадачы зброі, які прымяняе для дапамогі Украіне.

Пакет дапамогі Тайваню будзе прадугледжваць адпраўку наяўных запасаў амерыканскай зброі і дапаможнага абсталявання ў рамках так званага прэзідэнцкага паўнамоцтва на скарачэнне ўзбраенняў (Presidential Drawdown Authority), паведамляе Reuters.

Гэта дазволіць ЗША абысці часта працяглы працэс заключэння кантрактаў і вытворчасці ўзбраенняў, які прывёў да затрымак у пастаўках Тайваню зброі ўжо на суму 19 мільярдаў даляраў.

У бюджэце на 2023 год Кангрэс ЗША ўпаўнаважыў Байдэна выкарыстоўваць узбраенне коштам да 1 мільярда даляраў з амерыканскіх складоў для дапамогі Тайваню. Пакет на 500 мільёнаў даляраў стане першым выкарыстаннем гэтых сродкаў.

У той жа час Кангрэс ЗША не прадугледзеў фінансаванне на замену зброі, якую будуць перадаваць Тайваню, таму Пентагону давядзецца шукаць гэтыя грошы пазней.

Чытайце таксама:

Кітай стварае зброю, скіраваную на перахоп кантролю над спадарожнікамі — FT

Тайвань амаль цалкам безабаронны перад паветраным нападам Кітая — злівы

«Калдуновы саюз»: Тайвань умацоўвае партнёрскія сувязі з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.05.2023
Navosta geta rabic?. Navosta zlavak Kitai? Nihto na ih ni napadze !
0
АндрэйК/адказаць/
06.05.2023
Трэба каб неяк троху менш выкарыстоўвалі сарказм, а то сядзі думай, што мелася на ўвазе. р**ія напала на Ўкраіну таму, што думала, што Ўкраіна слабая
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера