Знайсці
06.05.2023 / 16:055РусŁacБел

На мінскай Камароўцы з'явіліся абрыкосы, але па атамнай цане

На Камароўскім рынку ў Мінску з'явіліся першыя абрыкосы. Як пішуць «Мінск-Навіны», нягледзячы на тое, што за акном яшчэ толькі сярэдзіна першай дэкады мая, абрыкосы ўжо можна знайсці на прылаўках у некалькіх прадаўцоў. Але і цана за кілаграм немаленькая — 70 рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Праўда, калі пачынаецца сезон, любая садавіна таннее. Так, чарэшня на рынку гэтым разам каштуе ад 18 да 40 рублёў за кіло, у той час як на мінулым тыдні цана даходзіла і да 100.

Ёсць у продажы і клубніцы. Калі купляць невялікія ягады, то такія можна знайсці па 12 рублёў, а калі цікавяць адборныя і наліўныя клубніцы, то аддаць давядзецца ад 30 да 55 рублёў. 

Асабліва вялікая розніца ў цэнах на ківі — ад 3 да 65 рублёў за кілаграм. Вінаград можна знайсці па цане ад 8,5 да 35 рублёў, апельсіны — ад 3,5 да 35 рублёў, яблыкі — ад 2,5 да 25 рублёў за кіло.

Чытайце таксама:

Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе

«Пакаштуйце і далей глядзіце». У чым цымус мінскага фермерскага рынку «Усё сваё»?

«Колькі каштуе? Ну, колькі дасце». Якія прысмакі можна купіць «па дарозе»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.05.2023
baczu na fotazdymku -ni 70 a 9-50 za kilagram,,,,,,,,,,,,,,,,
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
06.05.2023
романов, а тое, што пад фота напісана, што яно ілюстрацыйнае, не бачыце? яно можа леташняе
і даляр зараз не па 2 рублі
07.05.2023
дочка Максима Дизайнера,/Vos jak.........I na Kamarucy ni byu nekalki gadou....Zyu nekali na vul.Kulman nasuprac.......
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера