Знайсці
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
06.05.2023
слова "першацвет" часцей ужываецца як агульная тыпалагічная назва любыз ранніх веснавых кветак, вельмі далёкіх паміж сабой таксанамічна, чым назва канкрэтнай расліны. Беларускае "ключыкі" (часам з удакладненнем - "ключыкі святога Пятра"), для некалькіх раслін з роду Прымула - выдатная, традыцыйная, глыбокая назва. Бо гэтымі "ключыкамі" адмыкалася вясна. А Первоцвет - руская назва прымулы. І беларускай ды украінскай мовам гвалтам навязалі калькі з рускай назвы, заміж іх арганічных, гістарычных нацыянальных назваў.

Нельга пагаджацца на такую уніфікацыю, бюракратызацыю, прафанацыю мовы.
06.05.2023
ад лацінскага Primula праз расейскую. на жаль гэта пэўна заканамерна.ў імперыях.
і таму нават не "першакветка", а "першацвет"...

а "ключыкі" - вельма прыгожа, пяшчотна... добра было б, каб кветка называлася так і афіцыйна. бо ў дужках жа ўсё адно прыводзіцца ейная назва па-лацінску
0
Язэп/адказаць/
07.05.2023
Дзякуй, цікавы артыкул! 
0
Анэля /адказаць/
08.05.2023
Сапраўды прыгожая назва
0
Gorliwy Litwin /адказаць/
08.05.2023
Я раскапаў што поўная назва пачаткова была Ключэы(кі) святога Пятра, заходнееўрапейскага паходжання. У Беларусі такі варыянт таксама вядомы , а ў Еўропе скрозь. А ў нас скарочанае ' ключыкі ' стала дадаткова асацыявацца з 'адмыканнем' зямлі на св. Юр'я. Дарэчы, расліна ядомая. Зялёнае лісце надаецца на салаты
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера