Знайсці
06.05.2023 / 15:424РусŁacБел

Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны Прылепіна

Пра затрыманне ў Ніжагародскай вобласці мужчыны, які можа быць датычны да сённяшняга падрыву машыны адыёзнага расійскага прапагандыста Захара Прылепіна, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Расіі Ірына Воўк.

На месцы дыверсіі

«У Ніжагародскай вобласці паліцэйскія па гарачых слядах затрымалі мужчыну, які можа быць датычны да падрыву аўтамабіля, у якім знаходзіўся Захар Прылепін», — сказала Воўк.

Звесткі пра асобу затрыманага і ягоную магчымую ролю ў замаху на Прылепіна пакуль не раскрываюцца.

Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.

Пры выбуху аўтамабіля загінуў яго кіроўца, таксама расійскі прапагандыст, Прылепін атрымаў раненні. СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт».

Чытайце таксама:

«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Масквабад/адказаць/
06.05.2023
Галоўнае каб крымтатары не прымазываліся.
Ні адного баявога падраздзелу крымтатараў у ЗСУ няма (ў адрозненні ад беларусаў і грузінаў), а тут аж адразу партызаны з явіліся!
06.05.2023
Госпадзя.. Толькі адзін “камэнтатар” зьнік, Мікола зьявіўся з сваёй лацінкаю.
06.05.2023
Масквабад, лахтинское чудо,ты освоил гугл-транслейт?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера