Знайсці
05.05.2023 / 20:44РусŁacБел

Дзясяты раз з пачатку года таннее паліва

Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва на АЗС Беларусі з 9 мая зноў знізяцца на 1 капейку. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце канцэрна «Белнафтахім».

Цана аднаго літра паліва з аўторка складзе:

  • бензіну АІ-92-К5-Еўра — 2,26 рубля;
  • бензіну АІ-95-К5-Еўра — 2,36 рубля;
  • бензіну АІ-98-К5-Еўра — 2,58 рубля;
  • дызельнага паліва — 2,36 рубля.

Цяперашняе зніжэнне цэнаў — ужо дзясятае з пачатку года. Папярэднія змены цэн на аўтапаліва адбыліся 7, 14, 21 і 28 сакавіка, 4, 11, 18 і 25 красавіка, 2 мая. Тады паліва таксама штораз таннела на адну капейку. Да гэтага цэны не мяняліся з чэрвеня 2022 года.

Чытайце таксама:

Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?

У Беларусі назвалі цэны на самую дарагую мадэль «Джылі»

У Беларусі расце колькасць аўто ў продажы. Чаму так адбываецца? Тлумачаць гульцы рынку

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930